Вы тут

Анфімаў: Рэакцыя на неабгрунтаваны рост коштаў будзе аж да крымінальных спраў


Камітэт дзяржаўнага кантролю ўзначаліць працу па стрымліванні цэн на тавары, якія карыстаюцца павышаным попытам у бягучай сітуацыі. Пра гэта сёння заявіў старшыня КДК Леанід Анфімаў на пасяджэнні калегіі кантрольнага ведамства, піша БЕЛТА.


"У працы ўсёй вертыкалі ўлады галоўнае - не дапусціць зніжэння ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян, - падкрэсліў Леанід Анфімаў. - У сувязі з гэтым не паддаецца здароваму сэнсу сітуацыя з цэнаўтварэннем".

КДК напярэдадні правёў маніторынг. Устаноўлена, што адпускныя кошты на асобныя віды прадукцыі павялічылі як імпарцёры, так і айчынныя вытворцы. Напрыклад, адзін з найбуйнейшых імпарцёраў агародніны і садавіны ў красавіку ў параўнанні з сакавіком павялічыў адпускныя цэны на лімоны ў 3,5 разы, корань імбіра - у 2,6 раза, пекінскую капусту - на 46%, яблыкі - на 39%, нават на айчынную белокачанную капусту - на 40%. Іншы імпарцёр павялічыў у красавіку ў параўнанні з сакавіком надбаўкі на імпартную прадукцыю па асобных пазіцыях да 72 працэнтных пунктаў.

Тавар падаражэў і ў розніцы. У адной з магілёўскіх крам 4 красавіка кошт за 1 кг лімонаў склаў Br10, часнаку - Br12, імбіра - Br34. "З'явіліся спекулянты, якія перапрадаюць прадукты на стыхійных рынках у разы даражэй: часнок - па Br18 за 1 кг, імбір - Br49, лімоны - Br14", - дадаў кіраўнік КДК.

Нават беларускія вытворцы завышаюць кошты на мяса, гародніну, іншую прадукцыю. Напрыклад, адзначаныя факты падаражэння капусты на 17%, бульбы - на 25%, цыбулі рэпчатай - на 67%. "Які тут курс долара прывёў да завышэння цэн на айчынную прадукцыю? Таксама ў гонку ўключыліся гандлёвыя сеткі і пасярэднікі, ужываючы казачную аптовую надбаўку", - працягнуў апісваць сітуацыю кіраўнік кантрольнага ведамства. У асобных выпадках аптовая надбаўка даходзіць да 200% і больш. Нават на сацыяльна значныя тавары айчыннай вытворчасці (расліннае і сметанковае масла, малако, кефір) некаторыя гандлёвыя аб'екты ўжываюць надбаўку вышэй рэкамендаванай МАРГ.

"На сённяшняй нарадзе кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю ўзначаліць усю працу па стрымліванні коштаў на спажывецкім рынку, - сказаў Леанід Анфімаў. - Калі дзесьці ў рознічных гандлёвых сетках пачнецца вольніца з цэнамі, асабліва на тавары, якія карыстаюцца павышаным попытам у гэты перыяд, рэакцыя будзе аж да распачынання крымінальных спраў".

Прэв'ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.