Вы тут

КДК бярэ пад жорсткі кантроль наяўнасць масак і дэзсродкаў у аптэках


Наяўнасць масак і іншых індывідуальных сродкаў абароны ў аптэчнай і гандлёвай сетцы, бальніцах і паліклініках павінна быць забяспечана да 13 красавіка. З тых, хто не выканае даручэнне, будзе жорсткі попыт. Пра гэта сёння заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на пасяджэнні калегіі кантрольнага ведамства, перадае БЕЛТА.


На мерапрыемстве з удзелам кіраўнікоў гандлёвых арганізацый, рэтэйлераў, аптэчных сетак, дзяржаўных органаў, адказных за выпуск медыцынскіх сродкаў абароны, разгледжана бягучая сітуацыя па забеспячэнню насельніцтва таварамі падвышанага попыту, абстаноўка на спажывецкім рынку ў цэлым.

Напярэдадні КДК правёў маніторынг наяўнасці масак і рэспіратараў, антысептыкаў і асобных лекавых сродкаў (парацэтамолу) у аптэчнай сетцы рэгіёнаў і Мінска. З 130 аптэк маскі і рэспіратары меліся толькі ў 33 (25%), антысептыкі на спіртавой аснове - у 35 (27%), парацэтамол - у 15 (11%). "Шквал званкоў ідзе на гарачыя лініі ў МАРГ і Камітэт дзяржкантролю. За дзве гадзіны ўчора да нас паступіла 44 званка. Большасць тычыліся высокіх коштаў на ахоўныя сродкі, парацэтамол, а таксама лімоны, імбір і часнык альбо іх адсутнасці", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Ён адрасаваў папрок у адрас канцэрна "Беллегпрам", прадпрыемствам якога не ўдалося забяспечыць патрэбнасць насельніцтва ў масках, мабілізаваўшы швейныя прадпрыемствы, таксама адзначыў непаваротлівасць кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, "таму што не задзейнічаны магутнасці прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, дзе захаваліся швейныя вытворчасці". Акрамя таго, не змаглі максімальна прыцягнуць да вырашэння праблемы прыватныя швейныя прадпрыемствы.

"Гэтыя медыцынскія вырабы не патрабуюць нейкіх касмічных тэхналогій і суперсучаснага абсталявання, асаблівай кваліфікацыі работнікаў. Затое прадпрыемствы лёгкай прамысловасці наракаюць на праблему са збытам прадукцыі і канкурэнцыю на рынку. Але медыцынскія маскі сёння - гэта гарантаваны збыт і рэнтабельнасць нядрэнная, да 31%. Чаму тады нашы швейнікі так пасіўна паставіліся да гэтай замовы?" - задаў рытарычнае пытанне Леанід Анфімаў. На яго думку, гэта праява малой мабільнасці, непаваротлівасці вытворчасцяў.

Затое вялікую паваротлівасць праявілі несумленныя дзялкі, якія вырашылі нажыцца на сітуацыі. "У СМІ такія выпадкі даўно ахрысцілі ёмістай фразай - эканамічнае марадзёрства", - сказаў Леанід Анфімаў. Падчас маніторынгу КДК устаноўлены факты рэалізацыі па завышаных цэнах тавараў павышанага попыту, закупленых праз пасярэднікаў. Напрыклад, адна са сталічных аптэк прадавала па цане Br24,96 айчынны дэзінфікуючы сродак для апрацоўкі рук - ён быў набыты праз ланцужок з трох нядобрасумленных пасрэднікаў, што павялічыла цану больш чым у тры разы. У Бабруйску кантралёры знайшлі ў продажы антысептычны гель для рук коштам Br22,97 за флакон 850 г - гэта амаль у чатыры разы даражэй, чым яго купіў мінскі пасярэднік у мясцовага завода-вытворцы.

"Сёння на нарадзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача: да панядзелка ўсе аптэчныя сеткі, бальніцы і паліклінікі павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, дэзсродкамі", - нагадаў прысутным кіраўнік КДК.

Таксама Леанід Анфімаў адзначыў, што продаж медыцынскіх масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны павінен быць арганізаваны ў крамах Белкаапсаюза, сетцы аўтазаправачных станцый і іншых аб'ектах гандлю і паслуг.

"Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб прамысловасць выпускала неабходны тавар у патрэбнай колькасці, а гандаль яго рэалізоўваў з мінімальнай нацэнкай", - сказаў на заканчэнне Леанід Анфімаў.

Прэв'ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».