Вы тут

«Найвышэйшае хараство — праўда». Вось ужо амаль дзесяць гадоў, як пайшоў з жыцця Мiхаiл Савiцкi


Вось ужо амаль дзесяць гадоў, як пайшоў з жыцця Мiхаiл Андрэевiч Савiцкi. Выдатны беларускi мастак. Народны мастак СССР. Акадэмiк нацыянальнай акадэмii мастацтваў Расii. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР i тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Герой Беларусi.


Ды я не пра заслугi. Хоць яны таксама характарызуюць чалавека, бо проста так нi званнi, нi ордэны не даюцца. Iх трэба заслужыць. Талентам. Працаю. Вернасцю свайму народу.

За кожнай такой узнагародай — свая гiсторыя. I гэта, безумоўна, цiкава, важна.

Але я хачу згадаць крыху iншае. Не тое, як чалавек iшоў да сваiх заслуг, а чым ён жыў, што яго радавала, а што хвалявала, трывожыла, што любiў, а што не прымаў, з чым рашуча змагаўся.

Пры жыццi Мiхаiла Савiцкага неаднойчы крытыкавалi. Жостка, неаб'ектыўна, несправядлiва. Савецкiя чыноўнiкi, напрыклад, абвiнавачвалi яго ў тым, што ён скажае кiпучую стваральную рэчаiснасць, адступае ад прынцыпаў сацыялiстычнага рэалiзму. I забаранялi некаторыя яго карцiны, не пускалi на выстаўкi. Пазней тыя ж чыноўнiкi, перафарбаваўшыся ў дэмакратаў, наадварот, папракалi мастака, што ён быў апалагетам сацыялiстычнага рэалiзму, падпявалам савецкай улады, рупарам камунiстычных iдэй.

Канешне, Мiхаiлу Андрэевiчу было балюча такое чытаць альбо слухаць. Ды ён стараўся на гэта не звяртаць увагi. Iшоў сваёй дарогай, апантана рабiў сваю справу. Працаваў без выхадных i свят. Прастойваў каля мальберта па 10—12 гадзiн у суткi, бясконца перарабляючы свае карцiны, настойлiва дабiваючыся таго, што задумана.

Ён нiколi не пiсаў з натуры. Выношваў свае сюжэты ў думках, i толькi тады, калi iдэя, змест i нават дэталi будучай карцiны бачылiся ясна, дакладна, пераносiў вынашанае, выпеставанае на палатно — без папярэднiх эскiзаў, малюнкаў, эцюдаў.

Так нараджалiся практычна ўсе яго славутыя карцiны — «Партызанская мадонна», «Плач аб загiнулых героях», «Хлябы», «Куст руж», «Пушкiн i Ганчарова», «Фiлосафы», «Выгнанне з раю», «Аплакванне»... Гэтак жа, на адным дыханнi, стваралiся ўнiкальныя серыi «Лiчбы на сэрцы» i «Чорная быль», «Запаведзi асалоды» i «ХХ стагоддзе».

Кажуць: незаменных няма. Няпраўда. Сёння, калi Савiцкага няма, адчуваецца вялiкi незапоўнены прагал у нашым мастацтве. I яго ўжо нiякiм iншым талентам не запоўнiш. Таму што кожны талент — непаўторны.

Пра яго гаварылi i гавораць рознае. Сцвярджаюць, напрыклад, што Савiцкi вытоптваў вакол сябе ўсё больш-менш здольнае, арыгiнальнае, каб не было канкурэнтаў. Хлусня! Хто, як не Савiцкi, стварыў акадэмiчныя майстэрнi, дзе займалiся дзясяткi маладых мастакоў, якiх ён клапатлiва апекаваў, перадаючы iм сакрэты майстэрства жывапiсу? I не вiна Майстра, што некаторыя з iх не сталi вядомыя, славутыя — у кожнага свой лёс, свая ўдача.

А яшчэ кажуць, што Савiцкi быў воўк-адзiночка. I гэта таксама няпраўда. Неаднаразова быў сведкам, калi за гасцiнным сталом у яго майстэрнi збiралiся вядомыя людзi — пiсьменнiкi Васiль Быкаў i Алесь Адамовiч, акадэмiк Мiкалай Барысевiч, акцёр Расцiслаў Янкоўскi i многiя iншыя. I за кубачкам чаю, а то i мацнейшага напою гадзiнамi вялi гарачыя дыскусii на самыя розныя тэмы.

Так, у Мiхаiла Андрэевiча сяброў было мала. Iх можна пералiчыць на пальцах адной рукi. Георгiй Паплаўскi, Анатоль Зайцаў, яшчэ два-тры чалавекi. Але, па-першае, сяброў наогул многа не бывае. А па-другое, канешне ж, у гэтым iграў сваю ролю характар Мiхаiла Андрэевiча. У яго заўжды быў свой прынцыповы погляд на пытаннi мастацтва i ў цэлым жыцця. Гэты погляд часам рэзка адрознiваўся ад погляду яго калег, што не магло не раздражняць. Нездарма ж кажуць: здольным зайздросцяць, таленавiтым шкодзяць, а генiяльным помсцяць.

Савiцкаму на працягу ўсяго яго творчага жыцця не давалi спакою: пiсалi ананiмкi, даносы, пляжылi адкрыта i за спiнай, наладжвалi ганебныя iнтрыгi i правакацыi. Дзiву даешся: як пры яго слабым здароўi ён мог вытрымлiваць такiя дзiкiя псiхалагiчныя i душэўныя нагрузкi? I пры гэтым нястомна, апантана, плённа працаваць.

Як самы суровы аргумент супраць Савiцкага яго нядобразычлiўцы прыводзяць той факт, што ён, маўляў, не любiў нiчога беларускага, у сваёй творчасцi быў касмапалiтам. Больш абсурднага абвiнавачвання цяжка прыдумаць, бо ўсё, што ён стварыў, прасякнута шчырай, гарачай любоўю да роднай зямлi, пякучым, шчымлiвым болем за яе беды, няшчасцi, праблемы.

А што датычыцца беларускай мовы, то ён гаварыў на ёй сапраўды кепска — так склалiся жыццёвыя абставiны. I таму саромеўся гаварыць па-беларуску, але любiў чытаць творы беларускiх пiсьменнiкаў. А многае з паэзii Багдановiча, Купалы, Коласа ведаў на памяць. У яго, дарэчы, была ўнiкальная бiблiятэка, якую ён збiраў усё жыццё.

З Мiхаiлам Андрэевiчам Савiцкiм я быў знаёмы больш за два дзесяцiгоддзi. Не скажу, што ў нас былi блiзкiя адносiны. Але мы рэгулярна перазвоньвалiся — з нагоды свят, дзён нараджэння, з якой-небудзь iншай нагоды. А нярэдка i сустракалiся. Па справе, па душэўнай патрэбе. Сам-насам i ў таварыскiм коле. Iх, гэтых сустрэч, было нямала. Я ж хачу згадаць толькi дзве — найбольш важныя, ключавыя, што адбылiся на пераломе часу, у самыя адказныя, вызначальныя моманты жыцця нашай краiны.

Служэнне iсцiне, дабру, хараству

Сакавiк 1988 года.

У майстэрню Савiцкага мы прыйшлi ўдвух з загадчыкам аддзела культуры Мiнскага абкама партыi Яўгенам Стрыжэвiчам. Пра сустрэчу дамовiлiся загадзя, папярэдзiўшы Мiхаiла Андрэевiча, што хацелася б з iм пагаварыць-параiцца па некаторых пытаннях грамадска-палiтычнага i культурнага жыцця. Ужо нават недасведчанаму ў палiтыцы чалавеку было вiдавочна: нешта ў краiне адбываецца нядобрае, некуды хвалёная перабудова, якую мы сустрэлi з такiм уздымам i надзеяй, вядзе нас убок, у тупiк. У грамадстве пачалiся хваляваннi, асаблiва сярод творчай iнтэлiгенцыi. Працэс гэты набываў не толькi малакiраваны, але i надзвычай небяспечны характар.

Адчуванне катастрофы, якая неадольна насоўваецца, вымушала кожнага неабыякавага чалавека сур'ёзна задумацца: што ж гэта навокал адбываецца? Адкуль узялося гэтулькi шалёных, раззлаваных крытыкаў усяго i ўсiх? I чаму, у рэшце рэшт, так лёгка, з такiм вясёлым захапленнем пайшла за iмi большасць нашых людзей?

З гэтай трывогай, гэтым болем да Савiцкага мы прыйшлi невыпадкова. Мiхаiл Андрэевiч — не толькi выдатны мастак, але i сапраўдны мыслiцель. Слухаць яго неверагодна цiкава. Запiс гэтай гутаркi ў мяне захаваўся.

— Мiхаiл Андрэевiч, адной з прычын шырокага распаўсюджання псеўдамастацтва, маскультуры вы назвалi прымiтыўнасць мастацкага густу ў нашых людзей. Але ж савецкая дзяржава столькi рабiла i робiць для фармiравання гэтага густу...

— Так, робiць. Але недастаткова. А калi гаварыць па вялiкiм рахунку, то часам i не тое, i не так.

Возьмем нашу школьную i дашкольную адукацыю. Гэта ж самы адказны ўзрост — дзяцiнства, юнацтва, калi ў чалавеку закладваюцца асновы яго светапогляду, яго духоўнасцi. I найлепшым выхаваўцам гэтых якасцяў з'яўляецца мастацтва, лiтаратура.

А што мы маем на практыцы? Эстэтычнае выхаванне ў нашых школьных i дашкольных установах ледзь-ледзь лiпiць. Кажу пра гэта з поўнай адказнасцю, бо апошнiм часам я дастаткова грунтоўна вывучыў гэту праблему i як дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, i як старшыня Мiнскага абласнога аддзялення Савецкага фонду культуры.

Ды вось, скажу адназначна: эстэтычнае выхаванне — ахiлесава пята нашай адукацыi. Менавiта тут як нiдзе трывала ўкаранiўся прынцып астаткавага фiнансавання. Школа чамусьцi не бачыць патрэбы ў тым, каб навучыць будучага грамадзянiна i працаўнiка асновам мастацтва. Лiчыцца, што гэта — дробязь, само сабою прыкладзецца. Вось чаму ў нашай школе маляванне, спевы, харэаграфiя — другарадныя прадметы, ды i тыя заканчваюцца недзе ў класе шостым-сёмым. Факультатывы i гурткi, якiя дзе-нiдзе арганiзаваны, становiшча не выратоўваюць.

— Мiхаiл Андрэевiч, але многае тут ад нас не залежыць...

— Не залежыць... А ад каго, скажыце, калi ласка, залежыць той факт, што ў нашай школе роднай мове надаецца менш часу, чым матэматыцы або фiзiцы? Спасылаюцца на замежны вопыт. Але ж у тых жа капiталiстаў роднай мове адводзiцца 60 працэнтаў вучэбнага часу. У старажытных грэкаў i рымлян рыторыка, акцёрскае майстэрства былi найгалоўнейшымi прадметамi. Ды што пра гэта гаварыць! Мы, як нi дзiўна, не маем часу нават на родную гiсторыю, не спадобiлiся напiсаць сапраўдны падручнiк. Сумна, сорамна i вельмi небяспечна, калi асобныя прадстаўнiкi нават творчай iнтэлiгенцыi пачынаюць выракацца роднай мовы, гiсторыi свайго народа, яго культуры.

— У чым, на ваш погляд, прычыны гэтай трывожнай з'явы?

— Галоўная прычына, i ў гэтым я перакананы, заключаецца ў нiзкiм, недастаткова эфектыўным iдэйна-маральным выхаваннi. I не толькi школьнiкаў, але i дарослых. Што такое рэальны сацыялiзм? Гэта — новыя, сацыялiстычныя адносiны памiж людзьмi. Адносiны, заснаваныя на роўнасцi, справядлiвасцi, дабрынi.

А што мы маем? У апошнiя гады сталi губляць нават тое, што было. У грамадстве буяюць хамства, хцiвасць, крадзяжы i iншыя негатыўныя з'явы. Мы ж далiкатнiчаем, асцярожнiчаем. Замест слова «злодзей» прыдумалi ледзь не ласкавае «нясун». Занадта спагадлiва адносiмся да такiх заган, як зайздрасць, плёткi, iнтрыганства i iншыя. Не сустракаючы належнага адпору, гэтыя заганы iнтэнсiўна ўкараняюцца i становяцца ледзьве не нормай нашага паўсядзённага жыцця.

Асноўная бяда нашага выхавання заключаецца ў тым, што мы прывыклi працаваць з масамi. А трэба працаваць iндывiдуальна, з кожным чалавекам паасобку. Вось i нясём адчувальныя страты. Вось i церпiм паразу за паразай у сённяшняй барацьбе дабра i зла.

— Цяжка не прызнаць справядлiвасцi вашых папрокаў. Але, згадзiцеся, адрасаваны гэтыя папрокi павiнны быць не толькi кiраўнiкам рэспублiкi, але i нашай iнтэлiгенцыi, перш за ўсё творчай iнтэлiгенцыi.

— Яно сапраўды так. Хоць я i не магу пагадзiцца з рэзкай ацэнкай, якую ў свой час даў iнтэлiгенцыi У. I. Ленiн, назваўшы яе г...ном. Не магу, бо нацыя без iнтэлiгенцыi — творцы культуры — гiне: жывы арганiзм немагчымы без мозга, без нервовай сiстэмы. Ну а тое, якая гэтая iнтэлiгенцыя, залежыць не толькi ад яе самой, але i ад сiстэмы ўлады, ад стану народа.

Хачу напомнiць азбучную iсцiну: нiводнай сур'ёзнай задачы мы не вырашым, калi не будзем клапацiцца аб росквiце творчай думкi, аб iнтэлiгенцыi. Калi абмяжуем яе правы i магчымасцi ўплываць на грамадскае развiццё.

Асэнсоўваць лёс чалавека

Снежань 2004 года.

Я даўнавата ўжо не бачыў Мiхаiла Андрэевiча, гадоў пяць. За гэты час Майстар знешне амаль не змянiўся. Такi ж аскетычна хударлявы, з дапытлiвым позiркам, з моцным поцiскам рукi. Хiба што прыбавiлася сiвiзны ў валасах ды паходка стала больш павольная, асцярожная. Што ж, зразумець можна: Мiхаiлу Андрэевiчу пайшоў, дзякуй богу, восемдзесят трэцi...

Але аказалася, што асцярожнасць гэтая зусiм не ад узросту. Мiнулай зiмой Мiхаiл Андрэевiч паслiзнуўся i вельмi няўдала прызямлiўся — зламаў шыйку бядра. Перанёс цяжкую аперацыю. Паўгода прыходзiў у сябе. Не паспеў аклямацца — на пачатку гэтай зiмы зноўку ўпаў, пашкодзiў калена. Гэтым разам ужо не стаў нi да якiх урачоў звяртацца — зноў прымусяць перайсцi на пасцельны рэжым, закуюць у гiпс i мiнiмум месяц, а то i два будзе згублена. А ў яго i так назбiралася ўжо з дзясятак ненапiсаных, але да дробязяў прадуманых карцiн. I на калена махнуў рукою. Праўда, сямейнiкi ўсё ж угаварылi паспрабаваць народныя лекi. Нiбыта нiчога, абышлося.

Але была ў гэтым годзе i прыемная падзея ў жыццi мастака — яму ўручылi прэмiю Саюзнай дзяржавы. Падзея не проста прыемная, але i надзвычай важная. З гэтага i пачалася наша гаворка.

— Мiхаiл Андрэевiч, дазвольце перш за ўсё сардэчна павiншаваць вас з атрыманнем высокай прэмii. Што яна для вас азначае?

— Дзякую. Што азначае? Вельмi многае. Па-першае, гэта прызнанне маiх дасягненняў у галiне жывапiсу, у галiне мастацтва. А па-другое, гэта ацэнка маiх заслуг ва ўмацаваннi i развiццi культурных, грамадскiх сувязяў памiж Беларуссю i Расiяй.

— Мiхаiл Андрэевiч, а вось кажуць, што мастак заўсёды павiнен быць у апазiцыi да ўлады. Вы згодны з гэтым? А калi ўлада разумная i робiць усё правiльна?

— Па-першае, мастак павiнен быць перш за ўсё грамадзянiнам. I як грамадзянiн абавязаны быць разам са сваёй краiнай, са сваiм народам. Я не цярплю, калi зняважлiва-адчужана кажуць: гэтая краiна, гэты народ. На мой погляд, гэта найгоршы i самы няплённы вiд апазiцыi.

А па-другое, мастак павiнен заўсёды заставацца мастаком. Яго галоўная задача — адлюстроўваць у сваiх работах той час, у якiм ён жыве. I работы гэтыя павiнны быць не дэкларатыўныя, не лiслiвыя, а вельмi сумленныя, аб'ектыўныя. А адукаваны чалавек прачытае па iх усё: i добрае, i кепскае.

Iншымi словамi, мастак павiнен пiсаць свой час. I галоўны кiрунак яго творчасцi — непрыняцце зла, абарона дабра. Вось i ўся канцэпцыя. Пры гэтым, канешне, узровень майстэрства павiнен быць найвышэйшы. Пастаянна неабходна суадносiць свае работы з тымi дасягненнямi, якiя ў мастацтве ўжо заваяваны.

— Вось мы ўвесь час гаворым «мастак абавязаны», «мастак павiнен», «служэнне народу»... А цi не абмяжоўваюць гэтыя своеасаблiвыя катэгарычныя iмператывы свабоду творчасцi?

— Сапраўдны мастак, якi глыбока разумее сутнасць i прызначэнне мастацтва, нiякiх абмежаванняў не адчувае. Пры любых знешнiх абставiнах! Таму што ў яго душы жыве адна, унутраная свабода, якую нiхто не можа адмянiць. I гэтая свабода, кажучы словамi Маркса, ёсць усвядомленая неабходнасць. Неабходнасць служэння мастацтву, а праз мастацтва — служэння грамадству.

— Мiхаiл Андрэевiч, ёсць два прама процiлеглыя творчыя прынцыпы. Першы сфармуляваў Горкi: калi можаш не пiсаць — не пiшы. I другi прынцып, якога прытрымлiваўся Пушкiн: натхненне — рэдкi госць, i неабходна, каб ён заставаў цябе за работай. А як працуеце вы?

— Пушкiнскае вызначэнне выдатнае. Я так i раблю. Натхненне — гэта вынiк набытых дасягненняў, вопыту. Усё гэта акумулюецца, захоўваецца ў памяцi i аднойчы завяршаецца творчай успышкай, нейкiм азарэннем. I работа працягваецца.

— А калi вы адпачываеце? I якiм чынам?

— Адпачываю, мяняючы занятак. Мне вялiкае задавальненне дастаўляе чытанне. Але не дэтэктываў, не любоўных раманаў, а сур'ёзнай, глыбокай лiтаратуры. Кнiг па мастацтве, гiсторыi. Вось i зараз на маiм рабочым стале ляжаць працы выдатнага расiйскага гiсторыка Мiкалая Кастамарава.

А яшчэ я люблю працаваць на зямлi. Гэтая любоў у мяне засталася з дзяцiнства, прывiта бацькам. Сёння, праўда, у маiм распараджэннi зямлi няшмат — сотак девяць, якiя выдзялiў мне гарвыканкам каля дома. Але я пастараўся гэты ўчастак максiмальна добраўпарадкаваць. Пасадзiў пладовыя дрэвы, кусты. Многiя яблынi ўжо пладаносяць...


I Мiхаiл Андрэевiч узяўся раскрываць мне тонкасцi i сакрэты садовай справы з такiм захапленнем, з такiм веданнем прадмета, што ў гэтыя хвiлiны яму пазайздросцiў бы любы прафесiянал.

Вось ужо не думаў выявiць у Майстру гэту нечаканую i як быццам далёкую ад мастацтва схiльнасць. Зрэшты, чаму ж далёкую? Садоўнiцтва — гэта другi бок яго прызвання: тварыць прыгожае, карыснае, патрэбнае... I каторы раз даводзiцца пераконвацца ў справядлiвасцi iсцiны: таленавiты чалавек — таленавiты ва ўсiм.

Зiновiй ПРЫГОДЗІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.