Вы тут

Пад Мінскам сапёры абясшкодзілі тры авіябомбы і артылерыйскі снарад


У суботу, 4 красавіка, у Мачулішчанскі аддзел міліцыі паступіла паведамленне, што ў лясным масіве паблізу пасёлка Дачны Мінскага раёна знойдзена бомба, гаворыцца на сайце МУС Беларусі.


На месца неадкладна прыбылі вайскоўцы ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС.

Старанна абследаваўшы тэрыторыю, спецыялісты выявілі тры авіябомбы SD-50 і адзін 85-міліметровы артылерыйскі снарад, а таксама яшчэ 54 выбухоўніка. Усе гэтыя выбухованебяспечныя прадметы былі нямецкай вытворчасці часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Знойдзены арсенал сапёры знішчылі на падрыўной пляцоўцы.

МУС нагадвае: калі вы выявілі прадметы, падобныя на боепрыпасы, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю. Ні ў якім разе не чапайце іх! Памятаеце, што любое дзеянне можа справакаваць выбух і прывесці да трагедыі.

Прэв'ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.