Вы тут

«Цырка, роўнага дзю Салей, у свеце няма». Як беларус пасля кар'еры спартсмена адправiўся выступаць у найлепшае шоу планеты


Акрабаты, гiмнасты i скакуны на батуце часта ў якасцi працягу сваёй кар'еры выбiраюць цыркавую арэну. Прыемна адзначыць, што нашы суайчыннiкi запатрабаваны ў найлепшых сусветных шоу i выступаюць практычна на ўсiх кантынентах планеты. Ураджэнец Брэста Дзмiтрый Дарашук, дасягнуўшы свайго максiмуму ў выступленнях на акрабатычнай дарожцы, атрымаў запрашэнне ад вядомага цырка дзю Салей. Пра сваю работу ў ЗША i Тайванi ён расказаў у iнтэрв'ю чытачам «Звязды».


«Пра такую прапанову я марыў»

Са спартыўнай кар'ерай Дзмiтрый Дарашук вырашыў развiтацца ў 2016 годзе. Да таго моманту ён ужо меў званне майстра спорту мiжнароднага класа, выйграў бронзавы медаль чэмпiянату свету, а таксама стаў уладальнiкам Кубка свету. Пасля гучных поспехаў i ўдалай спартыўнай кар'еры на Дзмiтрыя выйшлi менеджары цырка дзю Салей i прапанавалi работу ў ЗША. Для сусветна вядомага канадскага шоу сачыць за спартсменамi з такiх вiдаў спорту, як акрабатыка, спартыўная гiмнастыка, скачкi на батуце i акрабатычная дарожка, падбiраючы для работы ў цырку новых кандыдатаў, — звычайная практыка.

— На той момант мне было 27 гадоў, — успамiнае Дзмiтрый. — У спорце я дасягнуў практычна ўсяго, чаго хацеў. Да гэтага часу якраз з'явiлася сям'я, таму трэба было жыць ужо неяк па-iншаму. Не схаваю, што пра такую прапанову ад дзю Салей я марыў заўсёды, пасля завяршэння спартыўнай кар'еры iншай працы для сябе i не разглядаў, але ўсё ж спачатку хацеў выступiць на чэмпiянаце Еўропы, а потым ужо прыступiць да работы ў цырку, пра гэта i паведамiў менеджарам.

У цырку дзю Салей ёсць своеасаблiвы кастынг: ты здымаеш свае здольнасцi на вiдэа i адпраўляеш менеджарам, пасля чаго яны вырашаюць, цi падыходзiць спартсмен пад iх патрабаваннi.

— Падрыхтоўка да шоу ў мяне заняла каля двух-трох тыдняў, — я не толькi трэнiраваў скачкi, але i вучыўся правiльна наносiць макiяж, у той час вельмi шмат чаго даведаўся пра касметыку, — смяецца артыст. — Таксама займаўся харэаграфiяй i толькi пасля гэтага прыступiў да работы ў шоу.

— У дзю Салей ёсць акцёры, на якiх кладзецца большая частка артыстычнай нагрузкi, — тлумачыць Дзмiтрый. — Ад нас жа асаблiвага артыстызму не патрабавалi, але нейкiм азам гэтага майстэрства ўсё роўна навучалi, каб спартсмены не вылучалiся з усяго калектыву. Вядома, выступленнi ў цырку адрознiваюцца ад прафесiйнага спорту, але не сказаў бы, што такая змена дзейнасцi далася мне складана. Усяму можна навучыцца. Першы час трэнiроўкi праходзiлi штодня, потым абавязковыя заняткi былi дзесьцi тры разы на тыдзень. Гэта была вельмi цiкавая работа.

У стацыянарным цырку ў Арланда беларус прапрацаваў каля двух гадоў, у шоу ён быў задзейнiчаны ў розных нумарах.

— Самым складаным там для мяне была аднастайнасць — усё ж такi ты робiш пастаянна адно i тое ж, а ў спорце ўвесь час нешта мяняецца.

На той момант, калi ў дзю Салей працаваў Дзмiтрый Дарашук, ён быў адзiны беларус у шоу. Разам з iм выступала шмат артыстаў з Расii, Украiны, Казахстана, былi i еўрапейцы, ураджэнцы Францыi, Англii i iншых краiн.

— Спартсмены-славяне запатрабаваныя там, таму што вылучаюцца сваёй добрасумленнасцю, працаздольнасцю, ды i плацiць замежнiкам можна значна менш, чым мясцовым, — не хавае Дзмiтрый. — Нягледзячы на гэта, для нас цырк — гэта заўсёды добрая магчымасць зарабiць нядрэнныя грошы.

«Мяжа надыходзiць у 25 гадоў, для кагосьцi — у 40»

— Нiякiх узроставых абмежаванняў для спартсменаў у цырку няма, — адзначае Дзмiтрый. — Пакуль можаш, датуль i скачаш. Для кагосьцi мяжа надыходзiць у 25 гадоў, для кагосьцi — у 40.

Усе шоу цырка дзю Салей набылi сваю папулярнасць у тым лiку за кошт прыгажосцi i небяспечнасцi выступлення артыстаў. Нумары досыць рызыкоўныя, таму часта сустракаюцца i траўмы. Часам шоу заканчваюцца трагедыяй, але такiх гiсторый няшмат.

— Вядома, бывала, што я атрымлiваў траўмы, былi падзеннi, як падчас трэнiровак, так i ў ходзе шоу. Бачыў таксама, як траўмiруюцца калегi. Здаецца, ты прыходзiш туды са спорту i павiнен быць гатовы да пашкоджанняў, але да гэтага проста немагчыма прывыкнуць. Да траўмаў нармальна ставяцца як спартсмены, так i кiраўнiцтва цырка, усе разумеюць рызыку. У кожнага артыста ёсць страхоўка, таму ў выпадку траўмы яго лечаць, аднаўляюць i вяртаюць да работы. У камандзе цырка акрамя артыстаў i спартсменаў ёсць фiзiятэрапеўты, масажысты i ўрачы, якiя пры неабходнасцi прыходзяць нам на дапамогу.

Пасля 19 гадоў свайго iснавання шоу ў Арланда скончылася. Разам з iм скончыўся i кантракт Дзмiтрыя, новы яму не прапанавалi, таму беларус вырашыў вярнуцца на радзiму i пачаў займацца трэнерскай дзейнасцю.

— Сам я родам з Брэста, а жонка з Магiлёва, таму вырашылi адправiцца туды. Уладкаваўся працаваць трэнерам у адну са спартыўных школ. У мяне былi групы розных узростаў. З маленькiмi працаваць, вядома, найбольш складана, са старэйшымi цiкавей, таму што ўжо можаш навучыць iх элементам, якiя ведаеш сам. Дзякуючы рабоце ў цырку я ўмею рабiць трэнiроўкi больш цiкавымi, разнастайнымi, даваць дзецям нейкiя новыя веды. Акрабатычная дарожка, напэўна, не такi папулярны вiд спорту, як тыя ж скачкi на батуце, але ўсё роўна бацькi прыводзiлi дзяцей з задавальненнем.

Нягледзячы на тое што трэнерскага вопыту да гэтага ў Дзмiтрыя не было, пераезд у Беларусь i змена работы зноў жа далiся яму проста.

— Я ж 20 гадоў у спорце, мне ён вельмi падабаўся. Атрымаў адукацыю трэнера, калiсьцi хацеў паспрабаваць сябе ў гэтай ролi i, упэўнены, у будучынi вярнуся да трэнерскай работы.

«Яшчэ мару трапiць у найлепшыя сусветныя шоу»

Прапрацаваўшы ў Магiлёве паўтара года, Дзмiтрый зноў атрымаў прапанову вярнуцца ў цырк, але ўжо не ў ЗША, а ў Тайвань. Беларус працуе там ужо на працягу пяцi месяцаў, паказваючы акрабатычныя трукi.

— Спачатку было шмат сумненняў, цi з'язджаць зноў, але калi я працаваў трэнерам, адчуваў, што не хапае спартыўных эмоцый — адрэналiну, экстрыму, якiя былi на працягу ўсяго майго жыцця. Хочацца зноў iх адчуць. Паколькi паўтара года я не практыкаваўся, вярнуцца ў акрабатыку было складана, у першую чаргу псiхалагiчна, але праз месяц зноў увайшоў у смак i цяпер не шкадую, што вярнуўся ў гэтую сферу. Цырк, дзе я выступаю, знаходзiцца ў парку, у замку, яго шоу складаецца з розных музычных i акрабатычных нумароў. Гэты цырк, вядома, больш разлiчаны на турыстаў вострава.

Кантракт Дзмiтрыя падпiсаны на год, але калi кiраўнiцтва прапануе яму застацца, былы спартсмен, хутчэй за ўсё, пагодзiцца.

— Хоць, вядома, я мару трапiць у найлепшыя сусветныя шоу, вярнуцца ў цырк дзю Салей або выступаць у былога яго рэжысёра Франка Драгона. Цырк, у якiм я працаваў у ЗША, i цырк, у якiм працую цяпер, — гэта зусiм розныя рэчы. Адрозненнi датычацца як самiх шоу-праграм, так i ўмоў, якiя ствараюць работнiкам у звычайным жыццi, заробкаў. Аплата ў цырку звычайна залежыць ад майстэрства артыста, ад яго стажу, з кожным годам яна расце. Але наогул цырка, роўнага дзю Салей, у свеце няма. У ЗША на шоу заўсёды прыходзiла шмат людзей, зала там апладзiруе артыстам стоячы, тут такога я пакуль не бачыў. Вельмi шмат народу было толькi падчас кiтайскага Новага года.

Напрыканцы Дзмiтрый адзначае, што сёння паспрабаваць сябе на цыркавых памостах хацелi б многiя былыя спартсмены...

— I я, безумоўна, параiў бы iм зрабiць гэта. З аднаго боку, у цырку мы працягваем тое, чаму вучылiся ўсё жыццё, паказваем тое, што ўжо ўмеем, але, з iншага боку, для кожнага з нас — гэта новы этап i новы вопыт.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота з асабiстага архiва героя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».