Вы тут

Упакоўку, якая клапоціцца аб прадуктах, распрацавалі ў НАН


Інавацыя — вынік працы навукоўцаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Размова ідзе пра тэхналогію вытворчасці новага тыпу упаковачнай паперы — «актыўнага» папяровага матэрыялу, які валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі і істотна павялічвае тэрміны захоўвання скорапсавальных прадуктаў: ​​гародніны, садавіны, хлебабулачных вырабаў, нарэзаных каўбасных вырабаў, сыру, кандытарскіх вырабаў.


У яе склад уваходзіць комплекс рэагентаў, якія падаўляюць здольнасці мікраарганізмаў да размнажэння. Важна, што ўсе рэагенты, якія выкарыстоўваюцца, — бясшкодныя. Яны адносяцца да катэгорыі харчовых дабавак, да таго ж настолькі трывала фіксуюцца паперай, што гарантавана не мігрыруюць у харчовую прадукцыю, якая кантактуе з упакоўкай. У адрозненне ад традыцыйнай палімернай плёнкавай упакоўкі папяровы матэрыял з’яўляецца цалкам біяраскладальным. Мікрапорыстая структура надае яму мембранныя ўласцівасці — ён «дыхае».

На Папяровай фабрыцы Дзяржзнака ў Барысаве паспяхова праведзены доследна-прамысловыя напрацоўкі і выпрабаванні. Там і арганізавана вытворчасць гэтай паперы. Толькі за мінулы год выпушчана 72 тоны актыўнага папяровага пакавальнага матэрыялу.

— У бягучым годзе мы плануем распрацаваць тэхналогіі атрымання новых відаў упаковачнай паперы, узмацніўшы яе функцыянальныя ўласцівасці і пашырыўшы лінейку прадукцыі, — паведаміў дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Анатоль КУЛАК. — Сёння ў харчовай прамысловасці, напрыклад для ўпакоўкі сметанковага масла, часта выкарыстоўваюць паперу, прасякнутую фторарганічнымі палімерамі. Наша распрацоўка не будзе іх утрымліваць, а толькі біяраскладальныя палімеры. Таксама мы ствараем паперу, якая рэгулюе паспяванне садавіны: можа затрымаць працэс яе пераспявання альбо будзе спрыяць даспяванню, у залежнасці ад складу упаковачнага матэрыялу. З навінак — упакоўка для працяглага захоўвання прадуктаў, каб забяспечыць паглынанне і хімічнае разбурэнне рэчываў, якія выдзяляюцца прадуктамі харчавання ў працэсе іх захоўвання. Навінка дазволіць зменшыць, у прыватнасці, пранікненне пахаў ад тавару праз упакоўку. Для гэтага мы ў паперу дадаем неарганічныя аксідныя злучэнні. Вывучаем і магчымасць увядзенне наначасціц серабра.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: ru.freepik.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.