Вы тут

Спецыялістаў для Беларускай АЭС будуць рыхтаваць на сучасным трэнажоры


Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, студэнтаў БДУ спецыяльнасці «Ядзерная і радыяцыйная бяспека» будуць рыхтаваць на сучасным віртуальным трэнажоры «AtomicKeeperEducation». Яго выкарыстанне дазволіць адпрацаваць навыкі ў галіне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў і няштатныя сітуацыі, звязаныя з гэтым працэсам.


Запатрабаванасць такіх спецыялістаў тлумачыцца ўкараненнем на Беларускай АЭС унікальнай аўтаматызаванай сістэмы ўліку, кантролю і маніторынгу ядзерных матэрыялаў «AtomicKeeper». Яна таксама прызначана для аператыўнай падрыхтоўкі справаздач. Уносячы інфармацыю ў асобныя блокі сістэмы, такія як «Папярэдняя заяўка», «Перамяшчэнне абсталявання», «Канчатковая заяўка», дакументы аўтаматычна запаўняюцца і фарміруюцца ў справаздачу для Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

У цяперашні час ідзе заключны этап па стварэнні трэнажора. Дзякуючы яму ў студэнтаў з’явіцца магчымасць адпрацаваць рэальныя сітуацыі на АЭС і вывучыць інтэрфейс інфармацыйнай сістэмы. Напрыклад, студэнтам прапануюць самім скласці справаздачу для МАГАТЭ і апісаць складаную паслядоўнасць дзеянняў працы з ядзернай палівам. Вынікі будуць параўновацца з сапраўднай справаздачай, што дасць магчымасць адразу ўбачыць памылкі і недахопы. Выкладчыкі змогуць назіраць за статусам выканання студэнцкіх работ з камп’ютара, тэлефона і любой іншай мабільнай прылады. Трэнажор будзе выкарыстоўвацца таксама і для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў Беларускай АЭС. Штогод на віртуальным трэнажоры будуць навучацца каля 30 студэнтаў і магістрантаў, а таксама да 10 слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі.

Комплекс спраектаваны спецыялістамі кампаніі па распрацоўцы прамысловага вытворчага абсталявання «Прыкладныя сістэмы» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ Яўгенія і Вольгі Хаджынавых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: greenbelarus.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».