Вы тут

Конкурс творчых работ "Бежанцы і безграмадзянства" абвешчаны ў БДУ


Ён накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем бежанцаў, фарміраванне талерантнасці і паважлівага стаўлення да гэтай катэгорыі грамадзян. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца студэнты ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Беларусі.


Спаборніцтва абвешчана ў трох намінацыях: «Прататып інфармацыйнай кампаніі па асвятленні праблемы бежанцаў і (або) безграмадзянства», «Плакат / фотаработа/ фотаплакат» і «Графіці скетч / малюнак. Работы могуць быць выкананы індывідуальна, а таксама калектыўна, і прымаюцца да 1 кастрычніка ўключна. Арыгіналы ўдзельнікам прапануецца адправіць у электронным выглядзе, загрузіўшы іх на гугл-воблака і па пошце: 220050, г. Мінск, а / с 245, МГА «Развіццё», з пазнакай на канверце «Конкурс творчых работ». Ацэньвацца будуць змястоўнасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу і тэхнічнае выкананне.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў канцы кастрычніка. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды. Таксама экспертная камісія вызначыць лепшыя працы, якія пакажуць шырокай аўдыторыі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць факультэт міжнародных адносін БДУ, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё».

Анкета і ўмовы ўдзелу ў конкурсе размешчаны на сайце МГА «Развіццё».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: poprofessii.in.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.