Вы тут

Заўтра часова набыць чыгуначныя білеты можна будзе толькі праз білетныя касы


8 красавіка з 10.00 да 13:00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ па абнаўленні праграмнага забеспячэння будзе адсутнічаць магчымасць пакупкі і вяртання білетаў праз інтэрнэт на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі — на інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік».


Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі.

У названы перыяд можа быць часова недаступны афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі.

Для набыцця праязных дакументаў на чыгунцы просяць звяртацца ў білетныя касы. Інфармацыю аб раскладзе, кошту і куплі білетаў можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па адзіным нумары 105.

Магістраль прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».