Вы тут

"Белнафтахім" чакае ў бліжэйшы час танкер з 85 тыс. т нафты з Азербайджана


Канцэрн "Белнафтахім" чакае ў красавіку чарговую партыю нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Socar. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, перадае БЕЛТА.


"У нас запланавана пастаўка азербайджанскай нафты - 85 тыс. т. Чакаем у бліжэйшы час", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Паводле інфармацыі агенцтва Trend, танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі павінен выйсці 8 красавіка з грузінскага порта Супса пры ўмове стабілізацыі умоў надвор'я.

У сакавіку Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты, гэта каля 250 тыс. т нафты. Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і затым прапампаваная трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Чытайце таксама: Прэзідэнт: Трэба ў найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў найбуйнейшых дзяржаў

Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi.