Вы тут

Іранец з фальшывым пашпартам затрыманы ў мінскім аэрапорце


У сталічным аэрапорце затрыманы 32-гадовы грамадзянін Ірана з падробленым пашпартам. Мужчына ляцеў у Швецыю з Турцыі, гаворыцца на сайце Дзяржпагранкамітэта.


Днём 6 красавіка пры афармленні пасажыраў авіярэйса Стамбул-Мінск-Стакгольм вайскоўцы атрада пагранкантролю звярнулі ўвагу на падазронага мужчыну: ён моцна нерваваўся і спяшаўся. Неўзабаве гэтаму знайшлося тлумачэнне - пры праверцы прад'яўленага дакумента на імя грамадзяніна Швецыі пагранічны нарад выявіў прыкметы падробкі.

Спецыяльная праверка ўстанавіла, што старонка з дадзенымі аб уладальніку пашпарта фальшывая. Затым, пры аглядзе памяшканняў аэрапорта, у якія заходзіў мужчына, памежнікі выявілі разарваны іранскі пашпарт, які належыць незаконнаму мігранту.

У выніку замежнік прызнаўся ў нелегальных намерах і распавёў, што фальшывы пашпарт купіў у Турцыі.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. За выкарыстання падробленага дакумента яму пагражае да двух гадоў абмежавання волі.

Прэв'ю: Дзяржпагранкамітэт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.