Вы тут

Гасцінічная сетка Мінска налічвае 62 аб'екты з аднаразовай умяшчальнасцю 11 200 месцаў


Гасцінічная сетка Мінска налічвае 62 аб'екты на 6 200 нумароў з аднаразовай умяшчальнасцю 11 200 месцаў, паведамляе minsknews.by.


У 62 аб’екты ўваходзяць 54 гасцініцы на 6,1 тыс. нумароў з аднаразовай умяшчальнасцю 10,9 тыс. месцаў і 8 хостэлаў — каля 100 нумароў з аднаразовай умяшчальнасцю больш за 350 месцаў.

Існуючы гасцінічны фонд Мінска адпавядае паказчыку 5,6 месца на 1000 жыхароў. Аналагічны паказчык у сталіцах краін-суседзяў вар’іруецца ад 6 да 7,5 месцы на 1000 жыхароў (Кіеў — 6, Масква — 7,5).

Будаўніцтва гатэляў у Мінску з ўводу гасцініцы "Беларусь" ў 1987 годзе да адкрыцця "Еўропы" ў 2007 годзе не ажыццяўлялася. У 2007-2008 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю тры гатэлі: "Еўропа", "Вікторыя" і "Краўн Плаза". У 2012-2014 гг. гасцінічны рынак Мінска зведаў карэнныя змены: у сувязі з падрыхтоўкай да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года было адкрыта каля 20 аб’ектаў рознай магутнасці, прапанова гасцінічных нумароў вырасла больш чым у 2 разы. З 2012 года ў сталіцы адкрыта 29 аб’ектаў на 3,5 тыс. нумароў, магутнасць рынку паслуг гасцініц павялічылася больш чым у 2,5 разы. На працягу 2016-2017 гг. у горадзе з’явіліся яшчэ пяць гатэляў — 3 гатэльныя комплексы на пр. Пераможцаў, два сеткавыя гатэлі — Marriott 5* і Double Tree by Hilton 4*, а таксама гасцініцы "Аква-Мінск" 2*, "Паланэз" і WillingHotel 5*. У 2019-м у эксплуатацыю быў здадзены буцік-гатэль "Асторыя".

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.