Вы тут

Борт авiякампанii «Белавiя» даставiў у Мiнск грамадзян, якiя заставалiся ў Iндыi


Самалёт Дэлi — Мiнск прывёз каля 100 пасажыраў. Сярод iх — жыхары Беларусi, Расii, Украiны i Таджыкiстана.


Як напярэдаднi паведамiў пасол Расii ў Беларусi Дзмiтрый Мезенцаў iнфармацыйнаму агенцтву «РИА Новости», спецрэйс арганiзаваны ва ўзаемадзеяннi пасольствам Расii ў Беларусi, банкам ВТБ, Мiнiстэрствам замежных спраў Беларусi i кампанiяй «Белавiя».

«На борце самалёта будзе каля 100 грамадзян, якiя, знаходзячыся ў турыстычнай паездцы, камандзiроўцы, па асабiстых справах у Iндыi, не змаглi скарыстацца ў свой час (для вылету дадому. — «Зв».) расiйскiмi авiярэйсамi ў сувязi з пандэмiяй каранавiруса», — удакладнiў пасол.

Вяртанне суайчыннiкаў з Iндыi — яшчэ адзiн прыклад узгодненых дзеянняў беларускiх i расiйскiх ведамстваў i кампанiй па эвакуацыi.

«Такiм чынам, мы чарговы раз пацвярджаем важнасць нашага супрацоўнiцтва i разуменне таго, што мы адзiныя, што мы «ў адной лодцы», што мы гатовыя весцi дыялог i дамаўляцца па розных пытаннях. I самае галоўнае, гэта для нас таксама нагода яшчэ раз больш уважлiва паглядзець, цi ўсё магчымае мы робiм адно для аднаго, цi гатовыя чуць запыты партнёраў. I пры гэтым не забываць, што бяда, якая пастукалася да нас у дом, сыдзе, а разам мы павiнны ўмацаваць нашы адносiны — i мiжрэгiянальныя, i мiжведамасныя», — адзначыў Дзмiтрый Мезенцаў.

Дыпламат таксама звярнуў увагу, што ў сувязi з пандэмiяй каранавiруса ў Iндыi фактычна заблакiраваны рух са штата ў штат, нават дабрацца ў аэрапорт Дэлi цяжка.

Як паведамляе пасольства Беларусi ў Iндыi, усе грамадзяне, якiя прадставiлi неабходныя звесткi i загадзя прыбылi ў горад Дэлi, змаглi вылецець у Рэспублiку Беларусь. Дыпламатычнае ведамства будзе i далей аказваць садзейнiчанне беларусам па выездзе са штата Гаа ў Iндыi, а таксама з iншых краiн рэгiёна — Шры-Ланкi, Непала i Бангладэш.

Па стане на 6 красавiка (па iнфармацыi БелТА) дапамога ў вяртаннi на радзiму аказана ўжо больш чым 6200 нашым суайчыннiкам. У тым лiку за двое сутак — 4-5 красавiка — садзейнiчанне аказана 172 грамадзянам. Беларусы працягвалi вяртацца ў iндывiдуальным i арганiзаваным парадку рознымi маршрутамi — з Аўстрыi, Германii, Грузii, Iндыi, Iнданезii, Канады, Катара, Малдовы, Нiдэрландаў, Польшчы, ЗША, Турцыi.

Сёння, па iнфармацыi МЗС, прапрацоўваюцца маршруты эвакуацыi iнтэрнацыянальнай групы турыстаў з Сейшэльскiх астравоў, у тым лiку 13 грамадзян Беларусi.

Па афiцыйных звестках, размешчаных на сайце Мiнiстэрства спорту i турызму, усе арганiзаваныя тургрупы, якiя набывалi пуцёўкi праз фiрмы, вярнулiся дамоў.

«Па даных тураператараў i турагентаў, на сёння беларускiх арганiзаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былi пры вяртаннi апошнiх шасці чалавек — турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнулiся ў Мiнск», — расказала дырэктар Дэпартамента па турызме Iрына Варановiч 6 красавіка.

Над забеспячэннем транспарцiроўкi турыстаў, якiя арганiзоўвалi свой адпачынак самастойна, працуе Мiнiстэрства замежных спраў сумесна з iншымi дзяржаўнымi органамi. Iх дакладную колькасць назваць складана.

На сайце МЗС размешчана форма для запаўнення тымi, хто мае патрэбу ў дапамозе для вяртання на Радзiму.

Усе прыезджыя ў абавязковым парадку накiраваныя на двухтыднёвую самаiзаляцыю.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: vgr.by

Загаловак у газеце: Доўгая дарога дадому

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».