Вы тут

«Добры тэлефон» для адзiнокiх пажылых


У Беларусi пачала працаваць спецыяльная тэлефонная iнфалiнiя 201. Гэтую iнiцыятыву запусцiла Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), каб дапамагчы адзiнокiм пажылым людзям, якiм з-за каранавiруса рэкамендуюць заставацца дома, не адчуваць сябе адзiнокiмi.


На тэлефоннай лiнii дзяжураць валанцёры, абучаныя псiхолагамi Чырвонага Крыжа. На сённяшнi дзень гэта 17 чалавек. Усе яны прайшлi iнструктаж i спецыяльны трэнiнг па сацыяльна-псiхалагiчнай падтрымцы. Сярод iх як валанцёры з атрада хуткага рэагавання БТЧК, так i студэнты, а таксама людзi, якiя часова засталiся без работы i прапанавалi Чырвонаму Крыжу сваю дапамогу. У далейшым, каб знiзiць нагрузку, колькасць валанцёраў плануецца павялiчыць да 30 чалавек.

— Званкоў паступае шмат, — кажа каардынатар iнфалiнii 201, эксперт па сацыяльна-псiхалагiчнай падтрымцы Iрына МЯЛIК. — У асноўным — ад людзей ад 60 i да 90 гадоў. З iх дзесьцi 40 % складаюць мiнчане, астатнiя званкi паступаюць практычна з усiх рэгiёнаў краiны. У некаторых узроставых людзей няма доступу да iнтэрнэту, але яны хочуць разумець сiтуацыю, быць у курсе таго, што цяпер адбываецца ў сувязi з эпiдэмiяй. Яны пытаюцца, як правiльна сябе паводзiць, каб не заразiцца, цi будзе каранцiн... Шмат каму трэба проста выгаварыцца, таму што яны сядзяць дома адны i iм няма з кiм падзялiцца сваiмi перажываннямi i трывогамi. Нашы валанцёры гатовыя падтрымаць размову на любую тэму. А ў выпадку неабходнасцi могуць пераключыць чалавека на тэлефон даверу, дзе працуюць прафесiйныя псiхолагi.

Пры гэтым Iрына Мялiк адзначае, што наша старэйшае пакаленне вельмi мудрае, нiхто з пажылых людзей не панiкуе, людзi нават стараюцца не займаць тэлефонную лiнiю надоўга, каб на яе мог датэлефанавацца хтосьцi iншы.

Дзяжурныя на iнфалiнii валанцёры аказваюць i практычную дапамогу. Калi пажылы чалавек кажа, што мае патрэбу ў чымсьцi, прадуктах або леках, яго запыт тут жа пераадрасоўваюць у Тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельнiцтва па месцы жыхарства, а ўжо пазней iншыя валанцёры Чырвонага Крыжа могуць даставiць чалавеку тое, у чым ён мае патрэбу. Калi гэта лекi, то чалавеку паведамляюць тэлефон гарачай лiнii мясцовай палiклiнiкi, па якiм можна замовiць на дом рэцэпт.

Званкi на «Добры тэлефон» цалкам бясплатныя.

«Добры тэлефон»

Нумар 201 — для званкоў з мабiльнага тэлефона (бясплатны для абанентаў Life i А1).

Нумар 122 — для званкоў з хатняга тэлефона (бясплатны, тэлефанаваць можна з усёй краiны).

Ахвотныя далучыцца да валанцёраў, якiя будуць працаваць на «Добрым тэлефоне», могуць звяртацца на нумары: +375 17 395-80-09, +375 17 395-50-15.

Святлана Бусько

Прэв'ю: business.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?