Вы тут

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне за распаўсюджанне непраўдзівай інфармацыі пра смерць у Лунінцы


Уладальніку сеткавага выдання media-polesye.by - таварыству з абмежаванай адказнасцю "МП компані" - вынесена пісьмовае папярэджанне аб парушэнні патрабаванняў артыкулаў 4 і 49 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", паведамляе Мінінфарм.


4 красавіка на рэсурсе была змешчана публікацыя "Пацвердзіўся тэст на каранавірус у жыхаркі Лунінецкага раёна. Пакуль яна ў Мінску, у мясцовай бальніцы памёр яе муж"

У ходзе праверкі, праведзенай сумесна з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам, высветлена, што ў дадзенай публікацыі змяшчалася недакладная інфармацыя пра смерць пацыента, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Такім чынам выданне стварыла і распаўсюдзіла фэйк.

- Публікацыя падобнай інфармацыі спрыяе нагнятанню і сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, стварэнню панічных настрояў, вядзе да масавага дэзінфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, - адзначылі ў ведамстве.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.