Вы тут

Галоўны пазаштатны інфекцыяніст патлумачыў, калі трэба прымаць парацэтамол


Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ігар Карпаў патлумачыў, чым збіваць павышаную тэмпературу пры каранавіруснай інфекцыі, паведамляюць «Мінск-Навіны».


- Раю ўжываць перш за ўсё парацэтамол і лекавыя прэпараты на яго аснове, - адзначыў Ігар Карпаў. - У дачыненні да выкарыстання ў якасці гарачкапаніжальнага сродку пры каранавіруснай інфекцыі ібупрофена замежныя эксперты адклікаюцца даволі стрымана.

Таксама прафесар удакладніў, чаму лёгкую форму COVID-19 не лечаць.

- Пры бессімптомным і няцяжкім працяканні каранавіруса арганізм спраўляецца з інфекцыяй сам за кошт фарміравання спецыфічнага імунітэту, - канстатаваў Ігар Карпаў.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.