Вы тут

Хуткасная чыгунка звяжа два горада-курорта


Улады правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая плануюць пабудаваць высакахуткасную чыгуначную магістраль (ВХМ), якая звяжа Куньмін, адміністрацыйны цэнтр правінцыі, і Ліцзян, другі горад гэтай правінцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Новая ВХМ агульнай працягласцю 430 км будзе пабудавана для цягнікоў на магнітнай падушцы з максімальнай хуткасцю не менш за 350 км у гадзіну, заявіў намеснік кіраўніка правінцыйнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Чжоў Мінсінь. Па словах чыноўніка, праект абыйдзецца ў 100 млрд юаняў(14,2 млрд долараў). Чакаецца, што гэты турыстычны маршрут прыцягне большую колькасць пасажыраў, дадаў ён.

Цяпер пасажырам, якія едуць з Куньміна ў Ліцзян, даводзіцца аб'язджаць горад Далі. Абмежаваная прапускная здольнасць чыгункі не можа задаволіць запатрабаванні ў пасажырскіх і грузавых перавозках, якія растуць.

Ліцзян вядомы старажытнай гісторыяй і заснежанай гарой Юйлун. Гэты горад разам з Куньмінам з'яўляецца папулярным турыстычным напрамкам.

Прэв’ю: fb.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».