Вы тут

Панды чакаюць!


У правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая зноў адкрылася для наведвальнікаў база па даследаванні і размнажэнню вялікіх панд, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Яна размешчана ў горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань. Тут аднавілася работа ўсіх аб’ектаў за выключэннем тэматычнага тэатра. У сувязі з успышкай каранавіруснай эпідэміі Чэндуская база па даследаванні і размнажэнню вялікіх панд была вымушана закрыцца 24 студзеня — у першы дзень вакацый з нагоды «Чуньцзэ» (свята Вясны, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), калі сюды прыязджае больш за ўсё турыстаў.

Аднаўленне работы гадавальніка адбылося пасля распараджэння правінцыйных уладаў, згодна з якім па ўсёй правінцыі зніжаюць узровень рэагавання на эпідэмію COVID-19 з другога да трэцяга. Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, пры гэтым першы ўзровень з’яўляецца самым высокім.

Пасля адкрыцця на базе выконваюцца пэўныя супрацьэпідэмічныя меры — штодзённае колькасць наведвальнікаў абмежавана да 5000 чалавек, таксама ўведзена патрабаванне ад наведвальнікаў прад’яўляць код здароўя. Асобам з падвышанай тэмпературай будзе адмоўлена ў наведванні базы.

Адміністрацыя базы выступае за выкарыстанне анлайн-платформаў і QR- кодаў для браніравання і куплі квіткоў, што дазволіць скараціць непатрэбныя кантакты.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.