Вы тут

​Кітайскія астраномы адкрылі астэроід


Адзін з астэроідаў здзейсніў аблёт Зямлі на адлегласці каля 144 тыся кіламетраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта стала самым блізкім пралётам малой планеты міма Зямлі за гісторыю астранамічнага назірання з дапамогай тэлескопаў, заявіла кітайская абсерваторыя. Астэроід пад назвай 2020 FL2 абляцеў Зямлю, паведамілі Міжнародная сетка папярэджання аб астэроідах і Цэнтр малых планет (ЦМП) пры Міжнародным астранамічным саюзе. Кітайскія астраномы з абсерваторыі Акадэміі навук Кітая на гары Цзыцзиньшань (Пурпурная гара) выявілі гэты астэроід і паведамілі аб гэтым ЦМП. Пасля гэты нябесны аб’ект быў заўважаны 15 міжнароднымі наглядальнымі станцыямі.

Астраном Чжаа Хайбінь з Цзыцзіньшаньскай абсерваторыі паведаміў, што касмічны аб’ект належыць да групы астэроідаў Апалон. З дыяметрам каля 20 метраў, ён стаў самым маленькім калязямным нябесным аб’ектам, выяўленым тэлескопам.

Усяго цягам сакавіка Цзыцзіньшаньская абсерваторыя выявіла два астэроіды, якія здзейснілі аблёт Зямлі. Першы праляцеў міма Зямлі на адлегласці 328 тысяч кіламетраў. «Паколькі гэты астэроід мае невялікі памер і ён праляцеў з боку Сонца, яго было цяжэй зафіксаваць, чым апошні», — адзначыў Чжаа Хайбінь, дадаўшы, што гэты астэроід упершыню ўдалося выявіць праз два дні пасля аблёту ім Зямлі.

Тады кітайскія астраномы паведамілі аб гэтым ЦМП, дзе эксперты пацвердзілі адкрыццё кітайскіх калег і назвалі яго 2020 FD2. Чжаа Хайбінь заўважыў, што гэты астэроід рухаецца па асаблівай эліпсоіднай арбіце, якая блізкая да арбіт Меркурыя, Венеры, Зямлі, Марса і Юпітэра.

Фота: vladtime.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.