Вы тут

У Мінску колькасць святлафораў з гукавым сігналам узрасла да 14%


У сталіцы ўстаноўлена 108 святлафораў з гукавым сігналам, або 14,4% ад іх агульнай колькасці, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Іх колькасць паступова расце. Так, у 2016 годзе ў сталіцы было 68 светлафораў, абсталяваных гукавой сігналізацыяй, у 2017 годзе - 86, 2018-м - 88.

Такія святлафоры ўсталёўваюць паблізу месцаў пражывання людзей з інваліднасцю па зроку, а таксама сацыяльна значных аб'ектаў. Праца вядзецца Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".

Як адзначылі ў камітэце, на некаторых светлафорных аб'ектах усталёўваюцца выклічныя пешаходныя кнопкі, якія маюць тактыльныя абазначэнні на правым кантавым боку корпуса. Яны змяшчаюць інфармацыю аб скрыжаванні, паказваюць кірунак руху, колькасць палос, наяўнасць падзяляльнай паласы (астраўка бяспекі). Таксама святлафоры абсталююцца гукавымі прыладамі з аўтаматычнай рэгулёўкай гучнасці сігналу ў залежнасці ад навакольнага гукавога фону.

Прэв'ю: abw.by.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.