Вы тут

У Расіі мужчына застрэліў пяць чалавек, якія гучна размаўлялі ў яго пад вокнамі


Касімаўскі раённы суд арыштаваў мужчыну, які падазраецца ў забойстве з паляўнічай стрэльбы пецярых чалавек у пасёлку Елацьма Разанскай вобласці вечарам 4 красавіка. Ён патлумачыў забойства самаабаронай, паведамілі на сайце Следчага камітэта РФ.


Па версіі следства, 4 сакавіка,каля 22 гадзін мужчына 1988 года нараджэння, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры, размешчанай у пасёлку Елацьма Касімаўскага раёна, зрабіў заўвагу кампаніі маладых людзей, якія гучна размаўлялі на вуліцы пад яго вокнамі.

У сувязі з гэтым паміж імі адбыўся слоўны канфлікт, у выніку якога мужчына ўзяў зарэгістраваную аднаствольную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу, выйшаў у пад'езд і зрабіў стрэлы ў чатырох маладых людзей і жанчыну. Ад атрыманых раненняў ўсе яны памерлі на месцы здарэння.

У ходзе допыту мужчына паказаў, што ён сапраўды страляў у людзей, аднак патлумачыў гэта нібыта неабходнай абаронай.

У сувязі з грамадскім рэзанансам і неабходнасцю правядзення вялікага аб'ёму працы матэрыялы перадалі ў аддзел па расследаванні асоба важных спраў следчага ўпраўлення СК РФ па Разанскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.