Вы тут

У Буда-Кашалёўскую бальніцу пад назіранне ўрачоў змешчаны 39 чалавек


У Буда-Кашалёўскую бальніцу пад назіранне ўрачоў змешчаны 39 чалавек - усе з аднаго населенага пункта, паведамілі на сайце газеты "Авангард".


Выданне звязалася з галоўным урачом ЦРБ Жаннай Еўтуховай.

"2 красавіка ў наша інфекцыйнае аддзяленне дастаўлены 39 жыхароў пасёлка Камунар, - распавяла яна. - Гэта ўсё кантакты першага ўзроўню школьніка, які займаўся ў гомельскай СДЮШАР №4, ў трэнераў якой зарэгістравана два выпадкі пнеўманіі з папярэднім станоўчым тэстам на РНК каранавіруса SARS / 2019-nCoV (COVID-19). Таму ў мэтах прыняцця прафілактычных мер і правядзення супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў мы сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі адпрацавалі ўсе магчымыя кантакты. Было выяўлена і накіравана на каранцін 39 чалавек. Усе шпіталізаваныя адчуваюць сябе добра. Знаходзяцца пад пастаянным наглядам медыцынскіх работнікаў. Ва ўсіх узялі неабходныя аналізы, арганізавана іх лабараторнае абследаванне.

Варта аддаць належнае бацькам дзяцей. Ніякай панікі не было. Усё ў гэтай няпростай сітуацыі праявілі свядомасць, паводзілі сябе спакойна, дапамагалі супакоіць дзяцей".

"Менавіта такія меры - своечасова ўсталяваць кантакты, ізаляваць іх, узяць пад назіранне - дапамагаюць, у выпадку пацверджання дыягназу - аказаць своечасовую кваліфікаваную дапамогу і спыніць распаўсюд інфекцыі", - запэўнівае галоўны ўрач.

Па ўжо наяўных дадзеных, ад 70 да 80% тых, хто захварэў пераносяць інфекцыю ў лёгкай форме, 10-15% - у цяжкай (з высокай тэмпературай), яшчэ 10-15% - з ускладненнямі.Трэба не забываць выконваць правілы асабістай гігіены: мыць і дэзінфікаваць рукі, апрацоўваць паверхні (дзвярныя ручкі, парэнчы і г.д.) ва ўсіх грамадскіх месцах і транспарце. У выпадку нават лёгкай прастуды - апранаць маскі, заставацца дома і звяртацца да ўрача, нагадвае Жанна Еўтухова.

Прэв'ю: ru.freeimages.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.