Вы тут

Расія перадасць Беларусі 10 тыс. тэстаў на каранавірус


Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на COVID-19 бязвыплатна будзе перададзены беларускаму боку. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, перадае БЕЛТА.


Тэставыя сістэмы даставяць аўтамабілем-рэфрыжэратарам, у якім будзе падтрымлівацца спецыяльны тэмпературны рэжым мінус 20 градусаў.

Па словах Дзмітрыя Мезенцава, кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мишусцін і кіраўнік каардынацыйнага савета па барацьбе з каранавірусам Таццяна Голікава прынялі рашэнне аб выдзяленні дыягнастычных матэрыялаў, якія забяспечаць 10 тыс. даследаванняў. "Гэта яшчэ адзін добры знак асаблівай прыхільнасці і практыкі адносін паміж брацкімі краінамі", - адзначыў пасол.

"Па запыце расійскага пасольства пастаўку ажыццяўляе беларуская кампанія "Санта-Брэмар", якая мае ў сваім парку спецыяльныя аўтамабілі-рэфрыжэратары. Вельмі важна ў такіх умовах гарантаваць захаванасць медыцынскіх прэпаратаў, каб яны не былі пашкоджаныя і былі гатовыя да выкарыстання ў Беларусі", - растлумачыў ён.

Чакаецца, што тэст-сістэмы прыбудуць у Беларусь у другой палове дня 4 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».