Вы тут

На другі энергаблок АЭС падалі напружанне


Пачатак падачы напружання па штатнай схеме — ключавая з'ява на этапе стварэння кожнага атамнага блока. Пад напружанне на ўласныя патрэбы была пастаўлена першая секцыя 10 кВ энергаблока № 2 Беларускай АЭС.


Цягам першых 72 гадзін бесперапыннай тэставай эксплуатацыі спецыялісты правераць працаздольнасць усіх чатырох секцый 10 кВ сістэмы электразабеспячэння нармальнай эксплуатацыі. Пасля пацвярджэння іх адпаведнасці праектным характарыстыкам электраэнергію ад гэтага абсталявання можна будзе падаваць на іншыя аб'екты блока.

— Падключаць энергаблок, які будуецца, да штатнай схемы энергазабеспячэння будуць паэтапна, — растлумачыў Аляксей КАНАНЕНКА, дырэктар па будаўніцтве Беларускай АЭС ІК «АСЭ». — Спачатку напружанне атрымаюць сістэмы электразабеспячэння нармальнай эксплуатацыі, затым яго размяркуюць па сістэмах электразабеспячэння каналаў сістэм бяспекі і далей на спажыўцы рэактарнага аддзялення, машыннай залы і іншых аб'ектаў.

Забеспячэнне блока электраэнергіяй дазволіць перайсці да поўнамаштабных пусканаладачных работ.

— Правільна спланаваная праграма паэтапнай падачы напружання дасць магчымасць развярнуць пусканаладачныя работы на тэхналагічных сістэмах і абсталяванні і забяспечыць гатоўнасць блока да этапу гідраўлічных выпрабаванняў і цыркуляцыйнай прамыўкі, — дадаў Віталь ПАЛЯНІН, віцэ-прэзідэнт ІК «АСЭ», кіраўнік праекта стварэння Беларускай АЭС. — Ён запланаваны на канец гэтага года.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

Работа дзіцячых паліклінік, гэтак жа як і дарослых, змянілася з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.