Вы тут

Мастакі дарог


З красавіка ў сталіцы пачынаецца сезон нанясення разметак на праезных участках вуліц і праспектаў. Нягледзячы на няспынны аўтамабільны рух, спецыялісты Спецыялізаванага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Мінгарвыканкама наносяць лініі і стрэлкі для кіроўцаў, абазначаюць пераходы для пешаходаў. Шафёр і маляр у адной асобе Міхаіл БУРАК (на фота справа) са сваім памочнікам Аляксеем ВЕРНІКОВІЧАМ гэтымі днямі працуюць на Партызанскім праспекце, а дакладней на скрыжаванні праспекта з завулкам Рабочым. На ўзбраенні брыгады — сучасная ўстаноўка «Контур», з дапамогай якой фарба лёгка наносіцца на асфальтавае пакрыццё.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.