Вы тут

Адзiн з калiдораў Мiнінфарма ўпрыгожылi карыкатуры і шаржы Алега Карповiча


I хоць сёння ў часопiса «Вожык» як галоўнага заканадаўцы, кажучы сучаснай мовай, трэндаў у беларускай сатыры, далёка не тыя, «савецкiя», тыражы, усе мы любiм пажартаваць, пасмяяцца. Не знiкаюць розныя сатырычныя, гумарыстычныя жанры, зразумела, не толькi ў «Вожыку», але i на старонках iншых перыядычных выданняў.


У Дзень смеху, 1 красавiка, адзiн з калiдораў Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь упрыгожылi карыкатуры і шаржы вядомага мастака Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Алега Карповiча. Тэматычна работы аб'яднаны адным абсягам — мастак прысвяцiў зробленае калегам па газетнай, лiтаратурнай справе. На карыкатурах, шаржах — журналiсты «СБ. Беларусь сегодня», «Сельской газеты», iншых перыядычных выданняў. Знайшлося месца i класiкам — Якубу Коласу, Янку Купале, славутаму беларускаму першадрукару Францыску Скарыне.

А яшчэ ўсе, хто знаёмiцца з выстаўкай, адзначаюць не толькi падабенства з персанажамi, але i шматаблiчнасць, якую мастак прыкмецiў у вобразах Людмiлы Рублеўскай, Уладзiмiра Саламахi, iншых вядомых лiтаратараў краiны. Асобны шарж сабраў разам i ўсiх галоўных рэдактараў «Вожыка» — Кандрата Крапiву, Уладзiмiра Корбана, Юлiю Зарэцкую, Валянцiна Блакiта, Мiхася Пазнякова, Алеся Пiсьмянкова...

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: «Сябры мае!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».