Вы тут

За мiнулы год у Навагрудскім раёне выканалi заданнi па 17 з 20 ключавых паказчыкаў развiцця


Навагрудскi раён нейкiм чарадзейным чынам спалучае ў сабе аграрна-прамысловыя дасягненнi, багатую гiсторыка-культурную спадчыну, якую цяжка знайсцi ў iншых мясцiнах краiны, i ўпэўнена трымае курс на ўстойлiвае развiццё, займаючыся «зялёнай» эканомiкай. Тут мiрна суiснуюць прадстаўнiкi розных канфесiй. Царква i касцёл — на адной плошчы, непадалёк ад цэнтра — мусульманская мячэць. А манахi Свята-Елiсееўскага Лаўрышаўскага манастыра, што каля вёскi Гнесiчы, удзельнiчаюць у святах, прапануючы гасцям уласнае печыва i зёлкi. Пра дасягненнi i планы рэгiёна карэспандэнту «Звязды» распавёў старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Федчанка.


Прадукты i металавырабы на экспарт

За мiнулы год тут выканалi заданнi па 17 з 20 ключавых паказчыкаў развiцця. База прамысловасцi раёна — дзесяць прадпрыемстваў, якiя больш за палову прадукцыi рэалiзуюць за межы Беларусi ў 23 краiны свету. Гэта заводы газавай апаратуры, металавырабаў, хлебазавод, малочнае прадпрыемства «Навагрудскiя Дары», вiнзавод, дзве швейныя фабрыкi (на адной з iх вырабляюць спецадзенне, на другой — звычайнае). Прыватнае беларуска-iзраiльскае прадпрыемства «Леор Пластык» гатуе салаты з гароднiны i рыбныя прысмакi. «ПравiтБел» — таксама прыватнае прадпрыемства, якое займаецца паўфабрыкатамi з гароднiны i мяса. За мiнулы год прамысловасць раёна павялiчыла аб'ём вытворчасцi амаль на 12 % i вырабiла прадукцыi на 360 мiльёнаў рублёў.

Алея ліхтароў арганізацый і ўстаноў Навагрудскага раёна — адно з любімых месцаў для прагулак тутэйшых.

— Iндэкс фiзiчнага аб'ёму летась падрос на 4,7 %, гэта трэцi вынiк па ўсёй Гродзенскай вобласцi, — расказаў пра поспехi раёна Сяргей Федчанка. — За гэты час мы экспартавалi лесаматэрыялы i швейную прадукцыю на новыя рынкi трох краiн: Кiпра, Нiдэрландаў, Чэхii.

Амаль на 10 % падрасла вытворчасць сельскай гаспадаркi. У раёне восем арганiзацый, на кожную з якiх у сярэднiм прыходзiцца каля васьмі тысяч гектараў зямельных угоддзяў. Летась раён упершыню перайшоў мяжу ў пяць тысяч тон па надоях малака.

Раённае будаўнiча-мантажнае ўпраўленне займаецца ўзвядзеннем жылля i вытворчых памяшканняў. Летась збудавалi тры шматкватэрныя дамы i ферму. Сёлета ў Навагрудку з'явяцца яшчэ два дамы.

Гарачая вада ад сонца i штучная лыжня

На Навагрудчыне функцыянуюць раённая бальнiца, чатыры амбулаторыi ўрача агульнай практыкi, дзве бальнiцы сястрынскага догляду i 22 фельчарска-акушэрскiя пункты. Дарэчы, па вынiках 2019 года Ацмiнаўскi ФАП стаў найлепшым у краiне.

— Летась набылi чатыры машыны хуткай дапамогi, а сёлета ў раёне з'явiцца аўтамабiль хуткай дапамогi класа «В». Хоць бы адна такая машына павiнна быць, — упэўнены старшыня. — Паставiм у бальнiцы тамограф. Спецыяльна пад яго рэканструюем адпаведныя памяшканнi, на што пойдзе каля 420 тысяч рублёў. Гэтае абсталяванне будзе абслугоўваць Навагрудскi i Карэлiцкi раёны.

Рэканструявалi сiстэму гарачага водазабеспячэння для радзiльнага аддзялення, рэанiмацыi i аперацыйнага блока бальнiцы — вада цяпер падаграецца з дапамогай цеплавых помпаў i сонечных панэляў. Сёлета тут усталююць яшчэ фотаэлектрычныя панэлi, каб павялiчыць эканамiчны i экалагiчны эфект.

Спартыўнае жыццё на Навагрудчыне таксама насычанае: тры спартыўна-юнацкiя школы, знакамiты на ўсю краiну бiятлонны комплекс «Сялец» са штучнай сiстэмай аснежвання.

— Ужо набылi лазню для спартсменаў, зрабiлi праектна-каштарысную дакументацыю для падаўжэння трасы, каб можна было праводзiць мiжнародныя спаборнiцтвы, — падзялiўся Сяргей Федчанка.

А яшчэ сёлета пачне сваю работу новы фiзкультурна-аздараўленчы комплекс «Лiдар» з басейнам i спартыўнымi пляцоўкамi для самых розных заняткаў.

«Зялёная» энергетыка i вырабы з адходаў

Гарадскiя ўлады актыўна супрацоўнiчаюць з Еўрапейскiм саюзам i ПРААН, рэалiзоўваюць розныя праграмы, iмкнучыся зрабiць Навагрудак «смарт-сiцi». Летась у горадзе з'явiлася 400 «разумных» святлодыёдных лiхтароў. Гэта не толькi зрабiла вулiцы больш светлымi, але i дазволiла сэканомiць мiнiмум 30 % электраэнергii, якая спатрэбiлася б для работы старым лямпачкам. Авалодалi на Навагрудчыне i энергiяй ветру. У мясцовым ветрапарку 20 установак агульнай магутнасцю звыш 32 МВт — гэта амаль трэць такiх крынiц энергii ў краiне.

У аграрным каледжы Навагрудка стварылi вучэбна-кансультацыйны цэнтр па аднаўляльных крынiцах энергii, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i энергазберажэннi. А яшчэ з'явiлася новая спецыяльнасць «Ахова навакольнага асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Для каледжа набылi камплект ветраэнергетычнай устаноўкi магутнасцю 2,8 кВт, камплект гелiяводанагравальнай устаноўкi на 200 лiтраў. У першым паўгоддзi 2020-га плануецца ўстаноўка фотаэлектрычных панэляў магутнасцю 1,2 кВт.

Галоўная плошча Навагрудка.

Сёлета ў горадзе пачнуць мадэрнiзацыю двух дамоў, дзе створаць комплексную iнтэлектуальную сiстэму для падлiку спажывання чатырох вiдаў рэсурсаў: цяпла, вады, газу, электрычнасцi. Гэта будзе першая iнтэграваная сiстэма ў Беларусi.

Тры гады таму ў раёне была запушчана сарцiровачная лiнiя камунальных адходаў. У Гродзенскай вобласцi, дарэчы, штогод збiраецца каля 10 тысяч тон палiмераў для перапрацоўкi. У мiнулым годзе пачалася рэалiзацыя сумеснага праекта Еўрапейскага саюза i Навагрудскага райвыканкама «Стварэнне патэнцыялу для поўнай утылiзацыi цвёрдых камунальных адходаў для ўстойлiвага развiцця чатырох раёнаў Гродзенскай вобласцi з увядзеннем iнiцыятывы дзяржаўна-прыватнага партнёрства i распрацоўкай адукацыйных праграм для ўстаноў адукацыi i насельнiцтва». Мяркуецца, што тут збудуюць тэхналагiчную лiнiю для рэцыклiнгу палiмераў з аб'ёмам гатовай прадукцыi каля тысячы тон. Яе плануюць увесцi ў 2022 годзе. Шляхам пераапрацоўкi тут збiраюцца вырабляць пластмасавыя гранулы. У межах праекта плануецца пастаўка кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў i спецыяльных прэсаў у Дзятлаўскi, Iўеўскi i Карэлiцкi раёны.

Бiзнес — прыватнiкам, гiсторыя — навагрудчанам i турыстам

Гiстарычныя помнiкi Навагрудчыны прыцягваюць у раён турыстаў, аднак не ў такой меры, як хацелася б мясцовым жыхарам. Турызм тут, як правiла, аднадзённы, бо iснуе праблема з пражываннем. У горадзе толькi адна прыватная гасцiнiца на пару дзясяткаў месцаў. Пераначаваць можна таксама пры касцёле, але гэты варыянт не для ўсiх. Камунальную ж гасцiнiцу выкупiла прыватнае прадпрыемства горада, мяркуючы мадэрнiзаваць яе па апошнiм слове, зрабiць сучасны лiфт. Зараз будаўнiчыя работы працягваюцца. У хуткiм часе павiнны адчынiць дзверы дзве прыватныя гасцiнiцы i хостэл.

— Гасцiнiчны бiзнес i павiнен быць у прыватных руках, а пажадана, каб сюды прыйшоў iнвестар з Расii цi Польшчы, якi следам за сабой прывёў бы i турыстаў. Мы гатовыя забяспечыць iм усе ўмовы для работы ў межах закона, — упэўнены старшыня райвыканкама. — У нас аказваюць турыстычныя паслугi, праўда, вывазныя. Мы ж зацiкаўлены ў тым, каб прыязджалi да нас. Аграсядзiб у нас таксама шмат, i на iх робiм стаўку. У асноўным яны прапануюць паслугi па iндывiдуальным i калектыўным размяшчэннi. Некаторыя з iх забяспечваюць гасцей харчаваннем, экскурсiйнымi паслугамi, прапануюць пракат лодак, веласiпедаў, спартыўнага iнвентару. Тое ж самае датычыцца i прыватнiкаў, якiя прыйдуць да нас з вытворчасцю, — зробiм усё, каб яны тут засталiся i маглi зарабляць.

Макеты славутасцяў Навагрудчыны можна адрозніць ад сапраўдных будынкаў толькі па памеры.

Малы бiзнес у раёне ёсць прынамсi i цяпер. Ён досыць малады, але ўжо даказаў сваю значнасць i ўдзельнiчае ў фармiраваннi даходаў бюджэту. На Навагрудчыне працуе каля 300 малых i сярэднiх прадпрыемстваў i больш за 1150 прадпрымальнiкаў.

Горад развiваецца i ўпрыгожваецца. Летась да 975-годдзя ў Навагрудку на перасячэннi вулiц Валчэцкага i Чапаева заклалi дубова-лiпавую алею, усталявалi памятны знак. З удзелам маладажонаў пасадзiлi парк маладых сем'яў. Стварылi ўязную браму, зарыбiлi возера Маладзёжнае.

А алея лiхтароў, створаная яшчэ раней, даўно стала адным з улюбёных месцаў прагулак месцiчаў. Кожны лiхтар тут асаблiвы i сiмвалiзуе напрамак дзейнасцi прадпрыемства цi ўстановы, якое яго стварыла. Тут ёсць лiхтар у выглядзе горна i барабана, якiя сiмвалiзуюць пiянерыю. Лiхтар, слуп якога абвiвае змяя, — сiмвал сiстэмы аховы здароўя. Элегантны джэнтльмен у смокiнгу i капелюшы прадстаўляе швейную фабрыку... Адным словам, цiкава i iндывiдуальна.

Не забываюцца на Навагрудчыне i пра гiстарычныя, прыцягальныя для турыстаў месцы раёна. Каля возера Свiцязь зрабiлi экалагiчную сцежку. Аднавiлi каплiцу былога маёнтка Чамброў, што непадалёк ад аграгарадка Валеўка. Яе ўжо ўключылi ў турыстычны маршрут «Шляхам Адама Мiцкевiча». У вёсцы Мотча каля крынiцы, што асвечана ў гонар Мiкалая Цудатворцы, устанавiлi скульптуру святога Матфея.

Сонечныя панэлі «падаграюць» ваду для аддзяленняў раённай бальніцы.

У марах Навагрудчыны яшчэ шмат цiкавага, чым першая сталiца Вялiкага Княства Лiтоўскага будзе здзiўляць i ўражваць беларусаў i гасцей. Нездарма ж Навагрудак лiчыцца жамчужынай гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi.

Iрына СIДАРОК, фота аўтара

 

 

 

Загаловак у газеце: Багатая спадчына i ўстойлiвая будучыня Навагрудчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.