Вы тут

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў абноўлены вэб-сайт


Яго дызайн адпавядае запытам сучаснага карыстальніка. Новая версія адрозніваецца лёгкім для ўспрымання інтэрфейсам і сучасным афармленнем з выкарыстаннем элементаў карпаратыўнага стылю і вялікай колькасці фота- і відэа-кантэнту.


У аснову пакладзена тэхналогія адаптыўнага дызайну, пры якой сайт карэктна адлюстроўваецца на любых прыладах. Пры гэтым усе старонкі характарызуюцца высокай хуткасцю загрузкі.

Абноўлены сайт валодае простай і зразумелай навігацыяй. Для камфортнага карыстання рэалізаваны кантэкстны пошук па сайце, персанальным старонках супрацоўнікаў, навінах, архівах асобных частак. У стужцы навін таксама ўжыты рубрыкатар. Кожнае паведамленне суправаджаецца некалькімі тэгамі, якія спрашчаюць пошук і дазваляюць групаваць навіны.

Сайт вылучаецца інтэрактыўнасцю кампанентаў. Напрыклад, на галоўнай старонцы меню прадстаўлена ў выглядзе слайдара. Тут вылучаны раздзелы для абітурыентаў, студэнтаў, супрацоўнікаў, партнёраў з ключавой інфармацыяй пра адукацыйную, навуковую, інавацыйную, міжнародную дзейнасць ВНУ з указаннем неабходнай кантактнай інфармацыі.

У цяперашні час сайт перакладзены на беларускую, рускую і англійскую мовы. Вядзецца праца над кітайскай версіяй. Таксама прадугледжана спецыяльная версія сайта для слабавідушчых карыстальнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bsu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».