Вы тут

ФПБ пачала штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв'ю прафсаюзнай газеце "Беларускі час", піша БЕЛТА.


"Ва ўсіх раёнах, гарадах мы сочым за дынамікай цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта каля 20 пазіцый - самае важнае і неабходнае кожнаму чалавеку. Мы звярнуліся да ўрада з прапановай устанавіць строгі мараторый на павышэнне цэн на гэту групу тавараў у існуючай сітуацыі", - сказаў Міхаіл Орда.

Урад ужо прыняў пэўныя меры, дадаў старшыня ФПБ. Устаноўлены парог росту цэн - не больш як 0,5 працэнта ў месяц. "Мы накіравалі зварот гандлёвым сеткам, каб усе гандлёвыя надбаўкі, бонусы на гэтыя тавары былі замарожаны. Далей будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя", - адзначыў ён.

Прафсаюзныя арганізацыі таксама нацэлены праводзіць сумесна з наймальнікамі работу па захаванні працоўных калектываў.

Прэв'ю: sitv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».