Вы тут

ДАІ Віцебшчыны запусціла фотакросінг ”Мае бяспечныя канікулы!”


Удзел у ім можа прыняць любы ахвотны. Асноўная мэта мерапрыемства -- прывіццё пазнавальнай цікавасці да вывучэння Правілаў дарожнага руху ў перыяд веснавых школьных канікул.


“Вы захапляецеся квілінгам, выдатна малюеце, лепіце з пластыліну, збіраеце лега ці проста любіце чытаць цікавую літаратуру? Выкарыстайце гэтыя захапленні ў кантэксце дарожнай бяспекі. Для гэтага неабходна падрыхтаваць фотакалаж ці серыю фатаграфій (не больш за пяць штук) сваіх работ і накіраваць на адрас электроннай пошты: gai-vitebsk@mail.ru з паметкай “Мае бяспечныя канкулы!”, заклікае да ўдзелу УУС Віцебскага аблвыканкама.

Прадастаўленыя матэрыялы будуць размешчаны ў сацыяльных сетках (Instagram і Вконтакте) пад хэштэгам МоиБезопасныеКаникулы_Витебск#МоиБезопасныеКаникулы_Сенно # МоиБезопасныеКаникулы_Орша і іншыя раёны.

Прыём работ будзе праходзіць па 10 красавіка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: vkurier.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.