Вы тут

У Музеi гiсторыi беларускага кiно паказваюць фільмы Валерыя Рубiнчыка


Аднаго з самых арыгiнальных беларускiх рэжысёраў можна ўбачыць на вялiкiм экране — 2 красавiка ў Музеi гiсторыi беларускага кiно з нагоды блiзкага 80-годдзя распачалася цэлая рэтраспектыва Валерыя Рубiнчыка. Тут i «Апошняе лета дзяцiнства», i «Вянок санетаў», i «Дзiкае паляванне караля Стаха» — неад'емныя часткi айчыннага фiльмафонду будуць паказвацца ў кiназале музея да 30 красавiка.


«Дзiкае паляванне караля Стаха».

Рэжысёр, якога, дарэчы, ва УДIКе называлi Фелiнчыкам, доўгi час працаваў на кiнастудыi «Беларусьфiльм» i нават быў яе мастацкiм кiраўнiком, хоць урэшце i з'ехаў у Маскву, дзе стаў здымаць на «Масфiльме» i выкладаць у сваёй жа альма-матар.

Для беларускага кiнематографа, тым не менш, фiгура Валерыя Рубiнчыка беспрэцэдэнтная i неаспрэчна «класiчная» — ужо ў «Магiле льва» 1971 года ён звярнуўся да спадчыны Янкi Купалы i беларускiх народных легендаў. Праз некалькi гадоў паўстаў яго тэлефiльм «Апошняе лета дзяцiнства» — аповед пра трох камсамольцаў у часы НЭПа, што праяўляюць сябе паралельна з расследаваннем забойства iнжынера Зiмiна ў iх двары. У адзначаным мiжнароднымi ўзнагародамi «Вянку санетаў» па матывах аповесцi Вiктара Муратава i з вершамi Бэлы Ахмадулiнай гаворка пайшла пра апошнiя месяцы вайны — праз падлеткаў музычнага ўзвода.

Нарэшце, самай, напэўна, важкай i ўшанаванай кiнафестывалямi (у Iталii, Канадзе, Бельгii i iншых краiнах) стала стужка «Дзiкае паляванне караля Стаха» паводле Уладзiмiра Караткевiча, дзе народныя паданнi, XIX i XX стагоддзi агарнулiся ў жанр мiстычнага трылера i цяпер ужо аднаго з самых вядомых беларускiх фiльмаў.

Рэтраспектыва ўключае таксама камедыю «Культпаход у тэатр», дакументальную работу «Мастак Барыс Забораў» i зняты сумесны з ФРГ i Аўстрыяй фантастычны дэтэктыў «Адступнiк», таксама адзначаны мiжнароднымi кiнафэстамi.

Праграма абмяжоўваецца фiльмамi, якiя Валерый Рубiнчык стварыў у Беларусi i для Беларусi: пасля пераезду ў Маскву ў рэжысёра былi «Камедыя пра Лiсiстрату», «Нелюбоў» i «Нанкiнскi пейзаж», але гэта ўжо зусiм iншая гiсторыя.

Кiнапаказы ў музеi суправаджаюцца хранiкальна-дакументальным матэрыялам пра рэжысёра.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Беларускi перыяд Валерыя Рубiнчыка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.