Вы тут

Тры сталiчныя кiнатэатры закрылiся для гледачоў


Сетка «Кiнавiдэапракат» з 2 красавiка прыпынiла кiнапаказы ў трох найбуйнешых кiнатэатрах — Доме кiно, «Кастрычнiк» i «Масква», пры гэтым астатнiя пляцоўкi працуюць у штатным рэжыме.


«У сувязi з тым, што сышло шмат буйных сусветных рэлiзаў i наведвальнасць кiнатэатраў упала, з меркаванняў эканамiчнай мэтазгоднасцi было прынята рашэнне з 2 красавiка не дэманстраваць кiно на названых пляцоўках, бо гэта вялiкiя кiнатэатры, амаль тысячнiкi, — кажа намеснiца генеральнага дырэктара «Кiнавiдэапраката» Кацярына Багданава. — Але як толькi чаканыя прэм'еры вернуцца, кiнатэатры працягнуць сваю работу ў штатным рэжыме».

Калi звычайна сетка кожны чацвер прадстаўляе 4-5 новых фiльмаў, то праз сiтуацыю з распаўсюджаннем COVID-19 аднаўляць рэпертуар ёй стала складана, таму апроч рэдкiх прэм'ер у праграму ўключаюцца карцiны, што ў пракаце ўжо былi.

Суразмоўнiца кажа, што пакуль новыя фiльмы не выходзяць, старыя вычарпалi свой патэнцыял: «Джэнтльмены» i «Бладшот» iдуць вельмi даўно — шмат людзей ужо пабачыла, паўторна на гэтыя фiльмы нiхто не пойдзе, увогуле глядзець аўдыторыi цяпер асаблiва няма чаго». Далейшая работа сеткi, па словах спадарынi Кацярыны, будзе залежаць ад таго, наколькi хутка вернуцца буйныя рэлiзы.

У якасцi мер перасцярогi ў кiнатэатрах павялiчаны iнтэрвалы памiж сеансамi, праводзiцца рэгулярнае праветрыванне кiназалаў, пасля кожнага паказу крэслы апрацоўваюцца дэзiнфекцыйнымi сродкамi, а ў фае знаходзяцца антысептыкi.

Не выключана, што ў найблiжэйшы час сетцы «Кiнавiдэапракат» ды iншым кiнатэатрам давядзецца зусiм адмянiць кiнапаказы.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?