Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ў справах вам можа спадарожнічаць поспех, аднак, як ні дзіўна, перашкодзіць яму пагражае ваша ж уласная дыпламатычнасць. Грэбуйце ўмоўнасцямі, не спрабуйце завуаляваць вострыя вуглы, гаварыце шчыра — і ўсё ў вас атрымаецца. У другой палове тыдня не выключаны непаразуменні з блізкімі людзьмі.


ЦЯЛЕЦ. Калі рэзкае слова будзе гатова сарвацца з языка, падумайце пра магчымыя наступствы. Толькі вытрымка зможа ўтрымаць падзеі ў мірным рэчышчы. Здолееце павярнуць нявыгадную сітуацыю ў карысную для сябе, калі знойдзеце час трохі падумаць. Ваша энергічнасць дазволіць атрымаць поспех у многіх справах. Паспрабуйце больш часу праводзіць дома, з сям'ёй.


БЛІЗНЯТЫ. Вас чакаюць прыемныя, хвалюючыя падзеі і добрыя навіны. Той чалавек, які вам патрэбен, будзе побач і здолее ажыццявіць вашы мары і жаданні, бо вы яго натхняеце на подзвігі. Могуць турбаваць дробязі — паспрабуйце не раздражняцца і ўсвядоміць, што часам з дробязяў пачынаюцца вялікія справы. Спадарыня Фартуна абавязкова ўсміхнецца, яна вас амаль ніколі не забывае.


РАК. Прадуманасць у дзеяннях пойдзе толькі на карысць кар'еры. Нетрадыцыйны падыход дапаможа пры вырашэнні творчых задач, ажыццяўленні задум і планаў. Работы будзе нямала, але затое вы зможаце ўмацаваць сваю рэпутацыю выдатнага спецыяліста. У аўторак лепш не разглядаць дзелавыя прапановы, бо можа падвесці абмежаваная інфармацыя. У чацвер вашы прапановы выклікаюць станоўчыя эмоцыі ў калег па службе і ў начальства. Заплануйце на выхадныя дні штосьці незвычайнае і арыгінальнае.


ЛЕЎ. Паспрабуйце пазбягаць кардынальных перамен у любых галінах сваёй дзейнасці. Мэтанакіраванасць дазволіць дасягнуць немагчымага, але дзейнічаць трэба строга па плане. Сутыкненне з нязначнымі цяжкасцямі толькі дадасць унутранай упэўненасці ў сабе і рашучасці, што дазволіць з лёгкасцю іх пераадолець. Бліжэй да выхадных лепш трохі прыцішыць свой рабочы тэмп, успомніўшы пра тое, што ўсіх грошай усё роўна не заробіш, а вось здароўе можна падарваць.


ДЗЕВА. Падумайце над пытаннямі адукацыі і павышэння ўзроўню прафесіяналізму. Не выключана, што работа запатрабуе новых ведаў і навыкаў. Вас можа чакаць выпрабаванне на трываласць. Шмат сіл і энергіі запатрабуюць фінансавыя справы і партнёрскія адносіны. Не самы лепшы час укладваць буйныя сумы і рабіць дарагія пакупкі. Калі вы схільныя да рызыкі, то цяпер лепш пазбягаць такіх сітуацый.


ШАЛІ. На гэтым тыдні могуць адбыцца падзеі, якія зменяць жыццё ў лепшы бок і адкрыюць выключныя магчымасці. І ў вас якраз будзе дастаткова энергіі, каб ажыццявіць свае славалюбныя мары і задумы. Толькі не гаварыце лішняга — няхай планы спачатку рэалізуюцца. Вы цяпер не вельмі праніклівыя і можаце не заўважыць, што вас выкарыстоўваюць або вам нахабна хлусяць.


СКАРПІЁН. Надыходзіць спрыяльны час для пазітыўных змен у асабістым жыцці. Вам проста неабходна адчуць радасць жыцця. І такая магчымасць будзе. Вам пашанцуе і ў справах, і ў каханні. Праявіце ініцыятыву, напорыстасць і рашучасць. Адкрыта прызнайцеся ў сваіх пачуццях, і вам адкажуць узаемнасцю. Таксама зоркі абяцаюць адчувальныя грашовыя паступленні.


СТРАЛЕЦ. Неабходна спусціцца з нябёс на зямлю, каб вызначыць свае далейшыя планы і дамагчыся поспеху. На рабоце лепш прыцягваць да сябе менш увагі. Ваш дэвіз — «сціпласць і тактоўнасць». З'явіцца магчымасць атрымаць дадатковы даход. Зоркі ўпэўненыя, што вашы намаганні будуць узнагароджаны. Так што цяпер самы час шмат працаваць і шмат зарабляць.


КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе даволі напружаны, так што пажадана знізіць тэмп дзелавога жыцця. Затое вы зможаце ўзяць рэванш пазней, калі перад напорам вашай энергіі будуць знікаць ўсе абмежаванні. Аўторак вельмі спрыяльны для кантактаў са сваякамі, асабліва асабістых, не тэлефонных — знайдзіце час для зносін. У пытаннях, звязаных з нерухомасцю, магчымыя нейкія прыемныя навіны і прапановы.


ВАДАЛІЎ. Ініцыятыўнасць і сабранасць — вось якасці, якія вам проста неабходныя, каб кіраваць сітуацыяй. Давядзецца вучыцца кантраляваць сябе, свае эмоцыі, а гэта будзе няпроста. Трэба паверыць у сябе, пастарацца не заўважаць дробных непрыемнасцяў і не баяцца перашкод. У выхадныя рызыкуеце апынуцца ў палоне ілюзій. Блізкія людзі відавочна чакаюць ад вас прыняцця важнага рашэння — не расчароўвайце іх.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вас, хутчэй за ўсё, ацэняць належным чынам, наладзяцца стасункі з калегамі па рабоце. Будзеце мець шмат зносін у месенджарах і інтэрнэце. І гэта будзе нават больш карысна, чым асабістыя сустрэчы. У сераду прапановы, якія могуць паступіць ад дзелавых партнёраў, абяцаюць рэальны прыбытак. У выхадныя дні не спяшайцеся ўцякаць з дому: праявіце клопат і ўвагу да родных, і яны адкажуць вам добрым стаўленнем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?