Вы тут

Прэзідэнт: Дзяржава падтрымае тых, хто сам ратуе свой бізнес


Падчас працоўнай паездкі Прэзідэнта ў Смалявіцкі раён журналісты пацікавіліся, якія кіраўніку дзяржавы бачацца магчымыя інструменты падтрымкі пэўных галін і прадпрыемстваў ва ўмовах пандэміі. У Беларусі, нягледзячы на распаўсюджанне інфекцыі, ніхто не забараняе працаваць.


«Кіраўнік прадпрыемства (Яўген Баскін — «ЗВ») не папрасіў жа мяне ні аб якой падтрымцы. Таму што ён працуе. І на яго добрую прадукцыю ёсць попыт. Калі ласка: працуйце і зарабляйце. Калі ў кагосьці ёсць бізнес і ёсць нейкія праблемы, ідзіце да Баскіна працаваць», — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Ён параіў арыентавацца на замежных рэстаратараў, якія, каб захаваць бізнес, пачалі развозіць ежу па дамах і маюць пры гэтым добрую рэнтабельнасць. 
Няпроста зараз і нашаму авіяперавозчыку «Белавія», бо ў свеце закрылася шмат аэрапортаў.

«Дарэчы, амерыканцы і з нашай дапамогай вывозяць сваіх людзей з поўдня праз наш аэрапорт туды, на Швецыю, Брусель — і да Амерыкі мы ім прапанавалі свае паслугі і самалёты. Таму што ў нас добрыя новыя самалёты стаяць, калі ласка, можам перакідваць (людзей — «Зв»). І яны там удзячныя за гэта. Наколькі можам, шукаем працу ўсюды, але гэта не віна авіяперавозчыкаў», — паведаміў беларускі лідар. 

Таму дзяржава ў першую чаргу падтрымае менавіта такіх пацярпелых, якія, у адрозненне ад тых жа рэстаранаў, не ў стане дыверсіфікавацца. Да таго ж, аўтамабільныя прадпрыемствы і чыгунка як працавалі, так і працуюць на транзіце дзякуючы незакрытым межам. Але, прызнаў Аляксандр Лукашэнка, складана ўсім, нават гігантам кшталту БелАЗа.

«Ні кар’еры, нідзе нічога не працуе, і тое яны па адной машыне стараюцца прадаваць. Але там тысячы людзей. Жодзіна трымаецца на БелАЗе. Як вы думаеце, вы рэстаран сёння будзеце падтрымліваць ці БелАЗ? Канешне, вытворцу», — растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што размова не ідзе пра прынцып «ратаванне тых, хто тоне, у іх уласных руках». Хаця камусьці не пашкодзіла б павучыцца на прадпрыемствах кшталту сённяшняга.

«Але настаў час скарбонку развязаць, укласці ў бізнес тыя запасы, якія ў цябе ёсць, бо ты толькі што з Гаа прыехаў, з Балі, з Егіпта — грошы ты знайшоў. Зараз ачухаўся, у дзяржавы прыйшоў прасіць грошы з бюджэту для падтрымкі бізнесу. Падтрымаем. Падтрымаем тых, хто хоча, каб яго падтрымалі, і другое — таго, хто ўкладзецца сам. А калі ён склаў рукі, дзесьці ў афшорах у яго там грошы нейкія, і думае, што яму мы забяспечым яго светлую будучыню, хай нават не разлічвае», — абазначыў падыходы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адназначна ўпэўнены: варушыцца зараз мусяць усе, кожны ўласнік павінен сам адказваць за свой бізнес, а дзяржава падставіць плячо, калі будзе магчымасць. Менавіта для гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў ураду, Камітэту дзяржкантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць прапановы па падтрымцы розных сектараў эканомікі ў выпадку неабходнасці. Зараз комплекс мераў разглядаецца з улікам галоўнага патрабавання кіраўніка дзяржавы.

«Мы падтрымаем толькі тых, хто перш за ўсё сам сябе будзе старацца падтрымаць і захаваць свой бізнес, калі ён са сваіх запасаў будзе інвеставаць у свой бізнес, калі ён будзе ў гэтай сітуацыі старацца адшукаць новыя шляхі для працы. Вось формула: думай перш за ўсё ты за свой бізнес, а потым прыходзь да дзяржавы. Пакуль трэба спадзявацца на сябе — вось як бы непапулярна гэта ні гучала. А падтрымку... Усім, каму трэба, па меры магчымасці, сумленна і справядліва мы акажам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.