Вы тут

У Полацку рабаўніка затрымалі пры спробе здзейсніць злачынства


Удзень у адну з крамаў Полацка зайшоў наведвальнік. Нейкі час 19-гадовы мясцовы жыхар аглядаў тавар, а потым схапіў за горла прадаўца і запатрабаваў аддаць яму ўсе грошы з касы.


Перапалоханая работніца гандлю спрабавала адбіцца ад рабаўніка, аднак хлопец не здаваўся. Нават згадванне пра “трывожную кнопку” выкліку міліцыі не супакоіла дэбашыра, а толькі распаліла. Жанчына прынялася крычаць і клікаць на дапамогу. Падазраваны спалохаўся крыку і паспяшаўся збегчы з гандлёвага павільёна. Прадавец пачала пераследваць крыўдзіцеля.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, у гэты момант якраз міма крамы праходзіў супрацоўнік Полацкага аддзела Дэпартамента аховы, які кінуўся на дапамогу жанчыне, адначасова выклікаючы падмогу. Недалёка ад месца развіцця падзей працавалі і супрацоўнікі крымінальнага вышуку Полацкага РАУС. Яны таксама кінуліся на затрыманне злачынцы.

Пазней хлопец распавёў праваахоўнікам, што грошы яму былі патрэбныя для таго, каб купіць сабе спіртнога. Дарэчы, непрацуючы жыхар Полацка ўжо быў судзімы за ўчыненне крадзяжу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: xakac.info

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.