Вы тут

Падчас трэніровак роты ганаровай варты будзе абмежаваны рух транспарту


У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты да параду войскаў Мінскага гарнізона будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс”.


Абмежаванне закране праспект Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27, 30 красавіка ў перыяд з 21.00 да 23.00. У гэтыя дні і ў названы час рух аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 136 арганізуецца ў прамым напрамку па праспекту Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцы Нававіленскай, вуліцы Арлоўская і далей па маршрутах (з выкананнем прыпыначных пунктаў “Нававіленская”, “Выставачны комплекс"), у зваротным кірунку па праспекту Пераможцаў, вуліцах Няміга, М. Багдановіча, праспекту Машэрава (з выкананнем прыпыначных пунктаў “Гасцініца “Юбілейная” і “Ст.м. Няміга”).

“Мінсктранс” просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: don24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?