Вы тут

Пра вечнае: каханне і экзістэнцыйны жах


Татьяна Замировская. Земля случайных чисел. Издательство АСТ, Москва, 2019.

Татьяна Замировская родилась в Борисове, закончила журфак БГУ, работала в Минске музыкальным критиком, сейчас живет в Нью-Йорке. Это уже третья ее книга. Интересно наблюдать, как трансформируется экзистенциальный ужас в этих историях из параллельной реальности, страшных и смешных одновременно. Вот везут в розовой кошёлке кошку, а может, это вовсе не кошка, а заколдованая женщина, у которой только что умер муж? Три девочки спасают пострадавшего в катастрофе лётчика и ухаживают за ним целое лето, а с ними в это время происходят метаморфозы, которые на обычном языке называются взрослением. Или вот бабушка при жизни сдает экзамены, которые обычно сдаются после смерти, и даже получает от Страшного Суда соответствующий сертификат. Впрочем, пересказывать эти психоделические “вытинанки” – дело неблагодарное. Сквозь обыденность в текстах проступает метафизика, но основная пронзительная нота всей книги – щемящее ощущение хрупкости жизни. Язык у Замировской густой, усложнённый художественными средствами – настоящее кружевное письмо. Любители изысканного стиля получат удовольствие.

Марыя Мартысевіч. Сарматыя. Мінск, выдавец А.М. Янушкевіч, 2018.

Хіба не прызвычаіліся мы да жаночых вершаў пра каханне, дзе лірычныя гераіні выглядалі да немагчымасці аднолькавымі – сентыментальнымі й бездапаможнымі? Аказваецца, пра каханне можна напісаць інакш. Стварыць гераіню, якая кожным сваім словам і ўчынкам дэканструюе патрыярхатны міф. Можна кахаць – і заставацца пры тым асобай самакаштоўнай, а не “экзістэнцыйным нішто”. Можна быць смелай, іранічнай і незалежнай, гучна смяяцца, насіць уборы, якія падабаюцца табе самой. Не рупіцца даведацца пра розніцу паміж булкай і караваем, а замест рэцэптаў баршча штудзіраваць кнігі ды рукапісы. Гераіня паэмы “Сарматыя”, вандроўніца Алаіза, акурат так і робіць. Праз каханне да мясцовага жыхара яна затрымалася ў краіне, пра звычаі якой расказвае ў лістах да сястры. У вобразе напаўміфічнай Сарматыі ўгадваецца старажытная Беларусь з легендаў, бо шляхта Вялiкага Княства Лiтоўскага лічыла сарматаў сваімі “прабацькамі”.

Шмат што шакуе дасціпную Алаізу ў тутэйшай завядзёнцы. Свет сарматаў часам дзікі і поўны забабонаў. Сарматыя неспасцігальная розумам, яна “скаланае, нібы ў лютым святая купель”. Душою сармат – “леў з чалавекападобным абліччам”. “Іх мужчыны як соль – рарытэтнае белае зло”, а жанчыны бяруць на сябе ўвесь цяжар жыцця ў ліхія часіны: “Іх паненкі, калі вайна, ідуць ваяваць”. У той жа час гэта“адчайна-жаночы край”, дзе розум для жанчыны – “трывожны знак”. Вольная ад ілюзій, Алаіза прадчувае найгоршае (“расплата не праміне”), прадчуванні яе не падманваюць: небяспечную чужаземку сарматы спальваюць на вогнішчы як вядзьмарку.

Сімптаматычна, што лісты Алаізы праз шмат дзесяцігоддзяў “усплываюць” на Франкфурцкім кірмашы, але выдавец, пазнаёміўшыся з імі, рэзюмуе: “Тэкст захапляльны, але… ягоны час яшчэ не прыйшоў”. Нам пашанцавала, мы жывем у часы, калі творы жанчын, што не жадаюць ісці пратаптанай каляінай сваіх папярэдніц, знаходзяць разуменне і падтрымку. Кніга густоўна аформленая Юліяй Рудзіцкай у выглядзе каляровых паштовак. 

Алена Брава.


 

Информацию о наличии журнала «Алеся» в киосках и павильонах РУП «Белсоюзпечать» (БелДрук)  можно получить по телефону в городе:

Брест                                   + 375 162 219838

Витебск                               + 375 212 358437

Гомель                                + 375 232 558813

Гродно                                + 375 152 569508

Могилев                             + 375 222 786074

Минск и Минская обл.   + 375 173 272542

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».