Вы тут

Абаненты life :) і A1 могуць бясплатна тэлефанаваць на лінію ў падтрымку пажылых падчас пандэміі


Маецца на ўвазе інфармацыйная лінія 201 для пажылых людзей, якія знаходзяцца ў вымушанай  ізаляцыі з-за распаўсюджвання каранавірусу.  Такім чынам аператары падтрымалі праект “Добры тэлефон”, арганізаваны Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і платформай “Імёны”.


Адзіны кароткі нумар 201 працуе з 30 сакавіка. Яго мэта - дапамагчы пажылым людзям ва ўмовах пандэміі. На інфармацыйнай лініі пазменна дзяжураць валанцёры, адабраныя і навучаныя пры ўдзеле экспертаў Чырвонага Крыжа. Яны змогуць адказаць на хвалюючыя пытанні, падзяліцца інфармацыяй пра тое, куды звярнуцца па неабходную дапамогу, аказаць псіхасацыяльную падтрымку.

Галоўная задача добраахвотнікаў - інфармаваць пажылых людзей пра тое, чаму падчас эпідэміі каронавірусу важна знаходзіцца дома і не наведваць грамадскія месцы, паведаміць, куды можна звярнуцца з просьбай купіць прадукты ці лекі, каб не выходзіць у аптэку або магазін. Акрамя таго, аператары інфармацыйнай лініі гатовыя і проста выслухаць сваіх суразмоўцаў, каб тым было лягчэй пераносіць адсутнасць звыклых стасункаў. “Добры тэлефон” па адзіным нумары 201 працуе з 9 да 18 гадзін у буднія дні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: nastol.com.ua

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.