Вы тут

Юрысты гатовы перайсці на работу ў рэжыме анлайн


Атрымліваць прававыя кансультацыі сёння магчыма і дыстанцыйна: праз інтэрнэт і па тэлефоне. Міністэрства юстыцыі, па жаданню грамадзян, якія звяртаюцца на прыём, прадастаўляе такія магчымасці ў самім ведамстве. Для зручнасці і аператыўнасці праводзяцца тэматычныя прамыя тэлефонныя лініі кіраўніцтва і профільных спецыялістаў. Калі ж грамадзянін прыйшоў асабіста, яму прадстаўлена магчымасць анлайн-консультацыі — на камп'ютарах супрацоўнікаў, якія вядуць прыём, усталяваны вэб-камеры. Аднак варта памятаць, што міністэрства можа дапамагчы разабрацца з пытаннямі, якія знаходзяцца ў межах кампетэнцыі яго супрацоўнікаў.


— Такая работа — нармальная практыка, — каменціруе Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі. — Многія пытанні можна вырашыць анлайн і па телефоне. Спецыялісты даюць адказы і кансультуюць грамадзян. Усе дакументы, якія патрэбны, могуць дасылацца праз інтэрнэт. Ёсць выдатная і даступная форма электроннага звароту праз партал Міністэрства юстыцыі. Вядома, ёсць пытанні, якія не вырашыць без асабістай прысутнасці. Дзеля гэтага ва ўсіх натарыяльных канторах і адвакацкіх утварэннях, загсах прадугледжаны адпаведныя меры ў выглядзе сродкаў для апрацоўкі рук.

Звярнуцца да натарыусаў грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб таксама могуць праз інтэрнэт-сэрвісы, дзе можна запісацца на анлайн-прыём або дамовіцца на размову па тэлефоне.

— Усе актуальныя нумары натарыяльных кантор і бюро, а таксама анлайн-сэрвісаў запісу на прыём размешчаны на сайце беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле "Знайсці натарыуса", — удакладняе Артур СТРЭХ, памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты. — Колькасць такіх анлайн-зваротаў відавочна павялічылася, а змест пытанняў застаўся ранейшы. Людзей цікавяць пералік дакументаў для натарыяльных дзеянняў, памеры разнастайных тарыфаў і наяўнасць ільгот. Калі неабходна асабістая прысутнасць, грамадзяне папярэдне запісваюцца на прыём, а ўсе магчымыя дакументы натарыусы рыхтуюць загадзя, што мінімізуе тэрмін наведвання кантор.

Адвакаты Беларусі так сама гатовы працаваць дыстанцыйна і тлумачыць кліентам аб'ектыўныя складанасці, якія часам узнікаюць у юрыдычных і фізічных асоб пры выкананні прынятых на сябе абавязкаў.

— Па жаданню кліента рэкамендуем перайсці на дыстанцыйнае кансультаванне па тэлефоне або ў месенджарах з аплатай аказанай юрыдычнай дапамогі праз інтэрнэт, — раіць Віктар ЧАЙЧЫЦ, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Ён падкрэсліў, што зварот у суд магчымы ў межах тэрмінаў іскавай даўнасці, таму калі пытанне не тэрміновае, можна адкласці яго вырашэнне на больш позні перыяд. Тым больш што па многіх спрэчках адвакаты могуць падказаць мірны спосаб урэгулявання канфлікту без суда, у тым ліку з дапамогай медыятара.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: novosti-tchasa.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.