Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Любушскага ваяводства (Польшча) і земляў Саксоніі-Анхальт (Германія) з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 3 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Любушскага ваяводства, з 4 красавіка - з тэрыторыі зямель Саксоніі-Анхальт жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланж, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.
Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў.
У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па біялагічнай абароне птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.
Прэв'ю: БелТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».