Вы тут

Прэзідэнт: Эканоміка — пытанне нумар адзін


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько

«Граніца — гэта вялікі паказчык і лакмусавая паперка функцыянавання эканомікі. Таму літаральна некалькі слоў. Я інфармаваны аб перамяшчэннях велікагрузных аўтамабіляў, аб перамяшчэннях праз граніцу ў той і зваротны бок і грамадзян Беларусі, і іншых грамадзян», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт падкрэсліў, што стан спраў у беларускай эканоміцы — гэта найважнейшае для яго пытанне, паколькі «вірусы прыходзяць і адыходзяць, а жыццё будзе працягвацца». «І вось якім будзе гэтае жыццё, шмат у чым залежыць ад таго, як мы працуем сёння. Таму эканоміка для мяне — пытанне нумар адзін. Усё больш гэтым займаюся цяпер», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як складваецца абстаноўка ў калектыве мытнага камітэта, ці ёсць сярод супрацоўнікаў інфіцыраваныя каранавірусам.

Як расказаў Юрый Сянько, за студзень—сакавік транзіт тавараў праз беларускую граніцу нават павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. «Каля 8-9 працэнтаў рост імпарту і транзіту на тэрыторыю Расіі і далей. Гэта значыць, ідзём у плюс з пункту гледжання колькасці машын, якія транзітуюць па тэрыторыі нашай краіны», — адзначыў старшыня камітэта.

Ён расказаў, што цяпер на мытні ў першачарговым парадку афармляюць грузы з хуткапсавальнымі прадуктамі харчавання і таварамі першай неабходнасці. «Такая тэхнічная магчымасць у нас ёсць», — дадаў Юрый Сянько.

Транзіт па тэрыторыі нашай краіны за першыя тры месяцы вырас з 366 тысяч партый тавараў, якія перавезлі ў першым квартале летась, да 400 тысяч сёлета, — удакладніў для журналістаў лічбу, якая была прадстаўлена кіраўніку дзяржавы, Юрый Сянько.

«Гандлёвы абарот працуе, імпарт на тэрыторыю Беларусі павялічыўся на чатыры працэнты, гэта адлюстравалася на плацяжах, якія мытная служба збірае ў бюджэт краіны, — дадаў ён. — Што датычыцца сітуацыі на пагранічных пунктах мытнага афармлення, было даложана пра тое, што ў сувязі з ініцыятывай сумежных бакоў аб закрыцці асобных пунктаў пропуску (пры гэтым гэта былі невялікія пункты пропуску) мы са свайго боку перавялі спецыялістаў, якія працавалі на гэтых участках, на больш буйныя ўчасткі, дзе ўзмацнілі працоўныя змены, каб перанакіраваныя плыні грузаў апрацоўваць і выключаць затрымкі».

Юрый Сянько паведаміў кіраўніку дзяржавы пра стварэнне «зялёных» калідораў для першачарговага афармлення тавару, які ўключаны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання ў адпаведны пералік.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта таксама паведаміў, што пакуль ніводны яго падначалены не захварэў на каранавірус, а захваральнасць асабовага складу агульнымі хваробамі знаходзіцца на ўзроўні мінулага года.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».