Вы тут

Белтэлерадыёкампанiя здымае новую серыю ролікаў «Беларусь памятае»


У Вялiкай Айчыннай вайны шмат старонак, i кожная мае пункты на карце, гiсторыi перамог i страт, iмёны герояў i ўспамiны пра ўсё, што адбылося. I сёння, напярэдаднi святкавання 75-годдзя Вялiкай Перамогi, так усцешна адзначаць, што не страчана сувязь пакаленняў, якая грунтуецца на памяцi пра той страшны час i пра тых мужных людзей... Своеасаблiвай данiнай памяцi з'яўляецца i праект Агенцтва тэленавiн Белтэлерадыёкампанii «Беларусь памятае». Нядаўна здымачная група распачала работу над новай серыяй ролiкаў. Цяпер гледачоў чакае шэраг незабыўных гiсторый, якiя чарговы раз нагадваюць нам пра непарыўнасць мiнулага i сённяшняга.


Калi ў папярэднiх вiдэа аўдыторыя магла пазнаёмiцца з падзеямi, што адбывалiся на фронце, i з лёсамi людзей, якiя жылi на акупаваных тэрыторыях падчас Вялiкай Айчыннай вайны, то ў новым цыкле ракурсы i лакацыi зменяцца. Распачалi «напiсанне» новых аповедаў у Валожыне. Тут на плошчы Свабоды ў парку ёсць мемарыяльны комплекс, дзе ўшанавана памяць воiнаў Вялiкай Айчыннай i воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў вайны ў Афганiстане.

— Наш праект «Беларусь памятае» раней выходзiў у фармаце, у цэнтры якога была гiсторыя чалавека. Яе мы паказвалi з выкарыстаннем рознай графiкi, спецэфектаў. Там у нас здымалiся родныя ветэранаў. А новы цыкл больш мае акцэнт на тым, каб паказаць памятныя мясцiны Вялiкай Айчыннай вайны. Калi раней мы паказвалi i гаварылi, што трэба памятаць тыя часы i тых людзей, то цяпер дэманструем, як захоўваюць памяць на самай справе. Нам удалося адшукаць цiкавыя месцы, пра некаторыя з якiх, магчыма, увогуле мала хто ведае, — дзелiцца дырэктар здымачнай групы праекта Палiна Лушчык.

Як адзначаюць яго стваральнiкi, цыкл будзе ўключаць у сябе шэсць новых ролiкаў. Здымкi прайшлi ў Валожыне, а плануюцца ў Мiнскiм i Дзяржынскiм раёнах. Адбiралi лакацыi, можна сказаць, правераныя — тыя, якiя самi журналiсты АТН цi iх калегi ведаюць з дзяцiнства або ад знаёмых i пра якiя хочацца расказаць. Бо часта здараецца так, што адны населеныя пункты i iх гiсторыю часоў вайны мы згадваем амаль штораз, а пра iншыя даведваемся выпадкова — дзякуючы такiм вось гiсторыям з экрана альбо з iншых крынiц. Так, напрыклад, у Дзяржынскiм раёне ёсць вёска Лiтавец — яна з лiку тых, якiя былi ў гады вайны спалены разам з жыхарамi i не адрадзiлiся. Тут загiнула 196 чалавек, i 58 з iх былi дзецi.

Цяпер кожны мiнi-фiльм — гэта гiсторыя пра непарыўную сувязь мiнулага i сучаснасцi. I трымаецца яна на тым, што жыццё працягваецца, а памяць пра пакаленне, якое адстаяла ў змаганнях з ворагам мiрнае неба для кожнага, шануецца i захоўваецца намi i нашымi дзецьмi. Знятая ў Валожыне мiнi-гiсторыя якраз i дэманструе тыя пункцiры паўсядзённай рэчаiснасцi, у якiх хаваецца глыбокi сэнс. Вось ён — помнiк з iмёнамi салдат, якiя не вярнулiся дадому. Але вернуцца да сваiх родных ветэранаў, хлопец на скейце i пiянеры, якiя сёння трымалi вахту памяцi каля брацкай магiлы ў памяць усiх загiнулых на той жудаснай вайне...

Новыя ролiкi з цыкла «Беларусь памятае» будуць выходзiць у эфiры «Беларусь 1». А знятыя раней мiнi-фiльмы ёсць у доступе на афiцыйным YоuTubе-канале Агенцтва тэленавiн.

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампанii

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.