Вы тут

СФК "Слуцк" абвясціў краўдфадынг


Футбольны клуб "Слуцк" пачаў збіраць грошы і спадзяецца на падтрымку з усяго свету, паведамляецца на афіцыйным сайце клуба.


>"У сітуацыі, якая склалася, клубам прынятае рашэнне пра пачатак працэдуры краўдфандынгу, у якім могуць паўдзельнічаць заўзятары з усяго свету", — паведамляе прэс-служба "Слуцка". У клубе спадзяюцца, што гэтыя грошы дапамогуць яму "перажыць часовыя цяжкасці і рухацца далей". Пры гэтым будзе працягвацца і пошук спонсараў.

Як вядома, праблемы ў каманды пачаліся пасля гучных затрыманняў дырэктароў цукровых заводаў. Слуцкае прадпрыемства якраз было яе галоўным спонсарам і цяпер да фінансавай падтрымкі адмовілася.

Чэмпіянат Беларусі цяпер паказваюць і ў замежжы, таму ФК "Слуцк" спадзяецца знайсці падтрымку і там. Да таго ж, у Сетцы з'явілася замежная фан-суполка. А за яе абяцае дасылаць падарункі. Бліжэйшы матч каманда правядзе 5 красавіка ў гасцях з "Іслаччу".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».