Вы тут

Больш за 2,7 тысячы рэцэптаў даставілі пажылым мінчанам валанцёры БРСМ


Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі даставілі пажылым пацыентам сталічных паліклінік 2712 рэцэптаў.


Добраахвотнікі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ працягваюць эстафету добрых спраў па аказанні дапамогі паліклінікам сталіцы ў адраснай дастаўцы пажылым гараджанам з хранічнымі захворваннямі рэцэптаў для іх далейшага планавага лячэння. Сёння ў Мінску працавалі 43 валанцёры. Яны даставілі адрасатам 559 рэцэптаў, паведамляе ЦК БРСМ. Самая ж вялікая колькасць рэцэптаў была перададзена 26 сакавіка — 653. Усяго за перыяд супрацоўніцтва са сталічнымі паліклінікамі добраахвотнікі Саюза моладзі даставілі пажылым людзям 2 712 рэцэптаў. Пры гэтым 1560 з іх перадалі валанцёры Заводской раённай арганізацыі БРСМ.

Толькі сёння ў Заводскім раёне валанцёры апусцілі ў паштовыя скрыні бабулям і дзядулям 350 рэцэптаў. Добраахвотніцкі дэсант тут складаецца выключна са студэнтаў — актывістаў Саюза моладзі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Літаральна два дні таму гэтую валанцёрскую каманду папоўнілі курсанты Акадэміі МУС.

Усе валанцёры экіпіраваныя сродкамі абароны. Для дастаўкі рэцэптаў яны выкарыстоўваюць канверты і бескантактавы спосаб іх перадачы.

Акрамя таго, па ўсёй краіне працягваюць працаваць маладзёжныя гарачыя лініі. Валанцёры БРСМ аказваюць тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва неабходную дапамогу ў дастаўцы пажылым людзям прадуктаў першай неабходнасці і медыкаментаў, персанальна абтэлефаноўваюць пенсіянераў.

Маладзёжныя гарачыя лініі працуюць штодня з панядзелка па суботу ўключна з 9.00 да 18.00. Тэлефоны абласных гарачых ліній: у Брэсце — 8 (0162) 2-11-591, Віцебску — 8 (0212) 6-62-087, Гомелі — 8 (0232) 5-63-315, Гродна — 8 (0152) 7- 19-833, Магілёве — 8 (0222) 7-66-782, Мінску — 8 (017) 284-85-54.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.