Вы тут

ГрДУ пашырае пералік спецыяльнасцяў і адкрывае новыя актуальныя напрамкі


Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы цесна ўзаемадзейнічае з прадпрыемствамі і арганізацыямі-заказчыкамі кадраў і штогод прапануе абітурыентам новыя спецыяльнасці. Так, з 2020-га года ВНУ пачне рыхтаваць спецыялістаў па робататэхніцы, штучнаму інтэлекту, дызайне віртуальнага асяроддзя, а таксама трэнераў па барацьбе, гульнявых відах спорту і лёгкай атлетыцы.


Фота: @grsu_grodno / Twitter

Сярод новаўвядзенняў прыёмнай кампаніі-2020 ва ўніверсітэце — набор на завочную дыстанцыйную скарочаную форму атрымання вышэйшай адукацыі. Навучанне будзе праходзіць на працягу ўсяго семестра менавіта ў такой форме, а ў ВНУ студэнту неабходна будзе прыехаць толькі для здачы залікаў і экзаменаў. Атрымаць адукацыю анлайн можна будзе па спецыяльнасцях «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання, «Турызм і гасціннасць» — на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя» — на педагагічным факультэце. На завочную скарочаную форму набор будзе весціся па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» на фізіка-тэхнічным факультэце.

Таксама ў 2020 годзе аднаўляецца набор на дзве спецыяльнасці факультэта эканомікі і кіравання. Атрымаць кваліфікацыю «Эканаміст» выпускнік зможа, завяршыўшы навучанне па спецыяльнасцях «Сусветная эканоміка» ў дзённай форме і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях)» — у завочнай скарочанай.

З умовамі паступлення і пералікам усіх спецыяльнасцяў, на якія ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе набор абітурыентаў у 2020 годзе, можна падрабязней азнаёміцца на сайце abit.grsu.by.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.