Вы тут

У Мінску затрыманы мужчына, якi ўцягваў дзяўчын у заняцце прастытуцыяй


У Мінску затрыманы мужчына, якi ўцягваў дзяўчат у заняцце прастытуцыяй, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


"Паводле аператыўнай інфармацыі, 36-гадовы мінчанін на працягу года знаёміўся ў сацсетках з дамамі і прапаноўваў ім працу па аказанні інтым-паслуг. Калі дзяўчаты згаджаліся, мужчына браў усю арганізацыйную працу на сябе. Ён запаўняў анкеты на спецыялізаваных сайтах, арандаваў кватэры, а таксама ад імя дзяўчат перапісваўся з кліентамі. 25% ад сумы - менавіта столькі дамы павінны былі аддаць свайму "наймальніку" за прадстаўленыя паслугі", - распавялі ў міліцыі.

Праваахоўнікі затрымалі мужчыну дома, пасля таго як ён забраў даходы ад злачыннай дзейнасці. "Мінчанін прызнаўся, што між іншым ён катэгарычна забараняў дзяўчатам зацяжарваць. У такіх выпадках усталёўваліся штрафы: першая цяжарнасць - 6 базавых велічынь, наступная - 12 базавых", - адзначылі ў ГУУС.

Працавалі на мінчаніна шэсць дзяўчын ва ўзросце ад 22 да 27 гадоў.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Фрунзенскі (г. Мінска) РАУС, дзе дзеянням мужчыны дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».