Вы тут

У Беларусі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны 11 чалавек, хворых на CODID-19


«Калі ўжо прыйдзе такі момант, калі нам трэба недзе тушыць пажар, мы яго будзем тушыць, і значна больш эфектыўна, чым тыя, хто нас зараз крытыкуе», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі «МИР», маючы на ўвазе нядаўнія выказванні літоўскага прэзідэнта.


«Слухай, ён заклапаціўся беларускім вірусам! Слухай, ты сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў! Ён яшчэ папракае, што напэўна, беларусы не ўсё даюць, не пра ўсё інфармуюць», — абурыўся кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт праінфармаваны пра стан усіх людзей, якія падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, такіх на раніцу чацвярга было 11 чалавек. 

«У нас каля трох тысяч апаратаў ШВЛ, плюс наркозна-дыхальныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку», — адзначыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, на сённяшні момант «цяжкіх няма». 

«Ужо сёння на 100 чалавек агульнае захворванне ў Віцебскай вобласці знізілася, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — Я кажу, што малю Бога, каб мы як зараз (у такім жа стане — «Зв.») прайшлі да Вялікадня хаця б, гэтае плато, як урачы кажуць, пік гэты, і дай Бог, каб удалося знізіць».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА 

Марыя ДАДАЛКА 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.