Вы тут

Прафілактычная акцыя “Дом без гвалту” пройдзе з 13 па 24 красавіка


Пра гэта паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама.


Мэта мерапрыемства - прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага дабрабыту.

Хатні гвалт адбываецца за зачыненымі дзвярыма, але ён, несумненна, з'яўляецца праблемай усяго грамадства. Гвалт у сям'і -- найбольш распаўсюджаная форма гвалту ў адносінах да жанчын. Паводле даследаванняў, праведзеным у шэрагу краін Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, да 70 працэнтаў прадастаўніц слабага полу хоць бы раз у жыцці падвяргаліся фізічнаму гвалту з боку свайго інтымнага партнёра або мужа. Многія жанчыны здзяйсняюць грубую памылку, калі пасля першага або другога сямейнага скандалу, які завяршыўся рукапрыкладствам з боку мужа-агрэсара, не надаюць гэтаму значэння і не звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў. Памятаеце: у 95 працэнтаў выпадкаў, калі гвалт ужо меў месца, ён паўторыцца.

Патэлефанаваўшы па тэлефоне гарачай лініі 8-801-100-88-01 (з 8.00 да 20.00), можна атрымаць юрыдычную кансультацыю (з 8.00 да 13.00) і псіхалагічную дапамогу (з 13.00 да 20.00). Званок па Рэспубліцы Беларусь са стацыянарнага тэлефона бясплатны і ананімны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: yandex.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.