Вы тут

Міністр аховы здароўя Ізраіля заразіўся каранавірусам


У міністра аховы здароўя Ізраіля Яакава Ліцмана і яго жонкі пацвердзілі каранавірус, паведамляе РБК са спасылкай на радыёстанцыю Kan.


Фота: AP.

Міністр будзе працаваць з дома ў адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі, адзначае Kan.

Haaretz, спасылаючыся на ізраільскае Міністэрства аховы здароўя дадае, што Ліцман і яго жонка адчуваюць сябе добра і будуць знаходзіцца пад наглядам у ізаляцыі. Усе, хто кантактаваў з міністрам за апошнія два тыдні, адправяцца на хатні карантын.

У Ізраілі, паводле справаздачы СААЗ, заразіліся 5129, ахвярай выкліканага каранавірусам захворвання стаў 21 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».