Вы тут

У Віцебску створаны аператыўны штаб на чале са старшынёй аблвыканкама


Для каардынацыі дзейнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі створаны абласны штаб на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым. У яго пасяджэнні прыняў удзел міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які працаваў у вобласці па даручэнні Прэзідэнта, пішуць «Віцьбічы».


Абмеркаваны ўсе арганізацыйныя пытанні забеспячэння эфектыўнай працы аховы здароўя, каб трымаць сітуацыю з распаўсюджваннем віруса пад кантролем, арганізаваць бяспечныя ўмовы працы для медыкаў, якія знаходзяцца сёння на перадавой барацьбы за здароўе насельніцтва.

— Тэст-сістэм у рэспубліцы дастаткова, — адзначыў Уладзімір Каранік, — мы будзем адгружаць іх па заяўках вобласці па меры неабходнасці. Таксама і з ахоўнымі сродкамі, на фабрыцы «Славянка» для вас зарэзервавана 100 тысяч ахоўных масак. Рэспубліка гатова аказваць усё неабходнае садзейнічанне.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў выказаў гатоўнасць, каб ні ад каго не залежаць, арганізаваць на месцы выраб ахоўных сродкаў для медыкаў, уключаючы пашыў ахоўных касцюмаў на швейных прадпрыемствах рэгіёну.

Міністр выклаў алгарытм дзеянняў, выпрацаваны ў гэтай сітуацыі для аховы здароўя, каб запаволіць распаўсюджванне інфекцыі:

— Важна адразу адрозніць сімптомы COVID-19 ад іншых рэспіраторных інфекцый і яшчэ да атрымання вынікаў тэсту ізаляваць не толькі хворага, але і членаў яго сям’і. Распрацаваны алгарытм апытання пацыента. Калі яго вынік паказвае, што гэта можа быць каранавірусная інфекцыя, пацыенту і членам яго сям’і строга рэкамендуецца заставацца дома. Пасля гэтага бярэцца мазок на COVID-19. Пры яго адмоўным выніку хворы працягвае лячэнне ВРВІ, а членам сям’і выдаецца бальнічны ліст на адзін дзень. Калі ж тэст дае станоўчы вынік, усе члены сям’і аўтаматычна становяцца кантактамі першага ўзроўню, і згодна з дзеючай інструкцыяй ім працягваецца бальнічны на перыяд супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Такі падыход дасць магчымасць зменшыць колькасць патэнцыйных заразных пацыентаў па горадзе і лакалізаваць ачагі за межамі медыцынскіх устаноў, пры карыстанні грамадскім транспартам і гэтак далей.

31 сакавіка, сустракаючыся са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што Віцебская вобласць «крыху адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў і па клімаце, і крыху змясціўся пік захворванняў». Зараз у рэгіёне працуе міністр аховы здароўя і іншыя спецыялісты. Паводле слоў Прэзідэнта, сістэма аховы здароўя «сур’ёзна кантралюецца». «Сістэма створана, павінна працаваць, як гадзіннік. Не магу сказаць, што яна не працуе, але мы знайшлі ў першым набліжэнні немала недахопаў у працы непасрэдна лекараў. Самая страшнае для мяне, што яны самі сябе не берагуць», — канстатаваў ён, адзначыўшы, што толькі ў Віцебку больш за дзясятак медыкаў, якія заразіліся ад пацыентаў.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ахарактарызавала сітуацыю на Віцебшчыне як абсалютна кіруемую. І прызвала не давяраць фэйкавым паведамленням, што вобласць закрыта для перамяшчэння.

«Сёння рашаюцца пытанні па тэстах, па аснашчэнні медыцынскім абсталяваннем нашых устаноў. У Віцебску вызначаны бальніцы, куды шпіталізуюцца людзі з гэтым захворваннем, — дадала сенатар. — Канечне, былі пытанні, якія мелі патрэбу ў карэкціроўцы».

Па яе словах, прынята рашэнне, што ва ўсіх абласных цэнтрах будуць адкрыты лабараторыі, якія робяць тэсты на каранавірус.

Нагадаем, першы выпадак смерці ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, быў зафіксаваны ў Віцебску 31 сакавіка. Акцёру Коласаўскага тэатра Віктару Дашкевічу было 75 год.

Прэв’ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.